27 красавiка 2024, Субота, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэйв Льюіс стаў галоўным трэнерам зборнай Беларусі ў хакеі

2
Дэйв Льюіс стаў галоўным трэнерам зборнай Беларусі ў хакеі

Пасяджэнне выканкама Федэрацыі хакея зацвердзіў кандыдатуру Дэйва Льюіса на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

Пастанова была прынятая аднагалосна, піша "Прессбол".

Дэйв Льюіс нарадзіўся 3 ліпеня 1953 ў Кіндэрслеі (правінцыя Саскачэван, Канада). Абаронца. Выступаў у камандах "Саскатун" (WCHL) (1971-73), "Нью-Ёрк Айлэндэрз" (НХЛ) (1973-80), "Лос-Анджэлес" (НХЛ) (1980-83), "Нью-Джэрсі" (НХЛ) (1983-86), "Дэтройт" (НХЛ) (1986-87). У НХЛ правёў 1099 матчаў, у якіх набраў 244 (37 + 207) бамбардзірскія балы.

Трэнерскую кар'еру пачынаў у штабе "Дэтройта" (НХЛ), дзе на працягу 13 сезонаў (1988-91, 1992-2002) выконваў ролю асістэнта і трох (2002-2005) - галоўнага трэнера. Скаўт "Дэтройта" (2005-06). Галоўны трэнер "Бостана" (НХЛ) (2006-07). Асістэнт галоўнага трэнера "Лос-Анджэлеса" (НХЛ) (2007-08), "Дынама" (Менск, КХЛ, 2009) і "Караліны" (НХЛ) (2011-14). У складзе "Дэтройта" - трохразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (1997, 1998, 2002).

Уваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі на ЧС-2009 і АГ-2010. Узначальваў нацыянальную зборную Украіны (2010-11).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках