28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас незадаволены марудлівасцю расейцаў

4
Румас незадаволены марудлівасцю расейцаў

Поўнае аднаўленне паставак прадукцыі ў Расею з беларускіх прадпрыемстваў, якія трапілі пад расейскія абмежаванні, зацягваецца расейскімі ведамствамі.

Пра гэта заявіў журналістам старшыня Эканамічнага савета СНД, чалец прэзідыума Савета Міністраў Сяргей Румас сёння ў Маскве пасля пасяджэння Эканамсавета, паведамляе БелТА.

Чыноўнік адзначыў, што першы віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Шувалаў ужо аддаў распараджэнне аб зняцці абмежаванняў з беларускіх прадпрыемстваў. Па шэрагу прадпрыемстваў станоўчыя пастановы прынятыя, яшчэ па некалькіх - праходзіць працэдура ўзгаднення. Са слоў старшыні Эканамсавета, канчатковае прыняцце пастановы з гэтай нагоды чакаецца 15 снежня.

Сітуацыя, якая склалася, вельмі негатыўна адбіваецца на беларускіх мясаперапрацоўчых прадпрыемствах, падкрэсліў Сяргей Румас. Асабліва ў складанае становішча патрапілі тыя з іх, якія выпускаюць скорапсавальную прадукцыю. Беларускі бок прыкладае ўсе намаганні, каб забарона на пастаўкі была знятая, і яе не задавальняюць тэмпы, з якімі расейскія ведамствы прымаюць пастановы.

Сяргей Румас паведаміў, што з ініцыятывы беларускага боку ў рамках пасяджэння Эканамсавету ў вузкім складзе віцэ-прэм'ерамі краін СНД абмеркавана тэма санітарнага і ветэрынарна-санітарнага кантролю ў асобных дзяржавах Садружнасці. Акрамя таго, разгледжанае пытанне аб не распаўсюджванні мер, якія ўводзяцца ў аднабаковым парадку, што закранаюць вонкавы гандаль таварамі, у дачыненні да тавараў, што перамяшчаюцца ў адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках