28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ не пацвердзіла адвод цяжкага ўзбраення баевікоў у Данбасе

2
АБСЕ не пацвердзіла адвод цяжкага ўзбраення баевікоў у Данбасе

Маніторынгавая місія АБСЕ не пацвярджае інфармацыю аб адводзе баевікамі цяжкай тэхнікі з лініі размежавання.

Пра гэта на брыфінгу заявіў намеснік кіраўніка місіі Аляксандр Хаг, паведамляе ЛІГАБізнэсІнфарм.

"На працягу апошніх 48 гадзін мы сапраўды бачым памяншэнне выкарыстання ўзбраення на ўсходзе Украіны. Але былі невялікія інцыдэнты з выкарыстаннем стралковай зброі. Таксама за апошнія 48 гадзін паступала інфармацыя аб адводзе некаторага цяжкага ўзбраення, аднак назіральнікі АБСЕ не могуць гэтага пацвердзіць", - сказаў Хаг.

З ягоных слоў, назіральнікі АБСЕ пацвярджаюць, што зона бяспекі, якая была ўзгодненая ў Менску, пакуль яшчэ не з'яўляецца бяспечнай.

"Рызыка эскалацыі застаецца, пакуль усе бакі не будуць прытрымлівацца менскіх пагадненняў", - дадаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках