28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста з Кобрына аштрафавалі за акцыю памяці Каліноўскага

6
Актывіста з Кобрына аштрафавалі за акцыю памяці Каліноўскага

Алесь Мех аштрафаваны на дзесяць базавых велічынь за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы (Гарадзенская вобласць).

Такую пастанову вынес 11 снежня намеснік старшыні суда Кобрынскага раёна Пётр Цімашэнка, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Ушанаванне памяці паўстанцаў, якое адбылося 26 кастрычніка, суд расцаніў як несанкцыянаваную масавую акцыю. Абвінавачванне грунтавалася на складзеным у Свіслацкім РАУС пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні. Алесь Мех звяртаў увагу суда на фактычныя памылкі, якія ўтрымліваліся ў пратаколе. У ім, прынамсі, быў няправільна ўказаны хатні адрас Меха. У дакуменце таксама адзначалася, што ва ўдзельніках акцыі міліцыянты апазналі чальцоў Партыі БНФ, хоць ні Алесь Мех, ні ягоны 17-гадовы сын Антон, у дачыненні да якога таксама складзены адміністрацыйны пратакол, у партыі не знаходзяцца. Але суддзя вынес абвінаваўчы прысуд.

Кобрынская міліцыя таксама спрабуе адшукаць сына актывіста, каб даставіць яго на пасяджэнне камісіі ў справах непаўналетніх пры Кобрынскім райвыканкаме для разгляду адміністрацыйнай справы. Антон Мех вучыцца за мяжой.

Як паведамлялася раней, на мінулым тыдні за ўдзел у Дні памяці былі аштрафаваныя яшчэ шэсць чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках