28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрысціянскім дэмакратам Менскай вобласці адмоўлена ў рэгістрацыі

2
Хрысціянскім дэмакратам Менскай вобласці адмоўлена ў рэгістрацыі

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Менаблвыканкама адмовілася зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскія дэмакраты Меншчыны».

Афіцыйную адмову ў рэгістрацыі падпісала намесніца начальніка ўпраўлення Ірына Целікавец. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў аргкамітэце ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Кіраўнік Менскай абласной арганізацыі БХД Павал Пракаповіч звярнуў увагу на бюракратычную працэдуру рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў.

«Працэдура выглядае так: пакет дакументаў перадаецца ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі, а галоўнае ўпраўленне дае адмову на працягу месяца. Ніякіх сустрэч, удакладненняў або запытаў. Сцяна бюракратыі: вы нам - дакументы, мы вам - адказ. У выніку ў адным з дакументаў знайшлі тэхнічную памылку, наяўнасць якой мы прызнаем, і час на выпраўленне якой займае прыкладна адну хвіліну. На працягу цэлага месяца ніхто з галоўнага ўпраўлення не звязаўся з намі і не задаў ніякіх пытанняў. Пастанова аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі прымалася ў апошні дзень месячнага тэрміну, на працягу якога ёсць магчымасць выправіць любыя недахопы ў дакументах», - заявіў ён.

Устаноўчы сход ГА «Хрысціянскія дэмакраты Меншчыны» адбыўся ў Менску 4 кастрычніка, праз месяц былі пададзеныя дакументы на рэгістрацыю.

Улады некалькі разоў адмаўлялі ў рэгістрацыі БХД, пасля чаго аргкамітэт партыі неаднаразова спрабаваў легалізаваць сваіх актывістаў праз рэгістрацыю грамадскіх аб'яднанняў розных узроўняў, аднак кожны раз адказы ўпраўленняў юстыцыі былі адмоўнымі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках