28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крым хочуць злучыць з Расеяй ліннай дарогай

65

Для ліннай дарогі прапануецца выкарыстоўваць комплекс, які застаўся пасля алімпіяды ў Сочы.

Гандлёва-прамысловая палата (ГПП) Крыму прапануе разгледзець пытанне будаўніцтва ліннай дарогі праз Керчанскі праліў, піша «Карэспандэнт».

З прапановай неардынарнага спосабу пераправы пасажыраў і легкавога транспарту праз праліў у палату звярнуўся доктар тэхнічных навук, лаўрэат прэміі ўрада РФ прафесар Анатоль Кароткі.

Ідэя палягае ў будаўніцтве грузапасажырскага лінна-перавалачнага комплексу праз праліў, працягласцю 4,5 кіламетраў, які праходзіць на вышыні 70 метраў над узроўнем мора.

Аўтар праекта прапануе выкарыстоўваць для гэтага не загружаны працай комплекс, які застаўся пасля зімовай алімпіяды ў Сочы.

«Будаўніцтва комплексу, пры наяўнасці добрай волі ўлады, можа быць ажыццёўленае на працягу 1-2 гадоў», - рэзюмавалі ў палаце.

Нагадаем, раней акупаваны Крым з Расеяй планавалі злучыць мостам. Пазней з'явілася фінансава больш выгадная ідэя з тунэлем. Тым часам, паўвыспу з Расеяй злучае толькі паромная пераправа ў Керчанскім праліве, на якой рэгулярна велізарныя коркі і якая ў асенне-зімовы перыяд часта зачыненая праз складаныя ўмовы надвор'я.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках