27 красавiка 2024, Субота, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка запатрабаваў ад Макея шукаць новыя рынкі збыту

42
Лукашэнка запатрабаваў ад Макея шукаць новыя рынкі збыту

Дыктатар патрабуе дыверсіфікацыі экспарту і актыўнага пошуку новых рынкаў.

Гэта патрабаванне ён агучыў 12 снежня на сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з пункту гледжання знешнепалітычных прыярытэтаў і інтарэсаў усё складваецца нядрэнна.

"Мы не пакутуем ніякімі амбіцыямі на міжнароднай арэне, не пазіцыянуем сябе глабальным гульцом, не лезем у чужыя праблемы і справы. Дай бог, вырашыць свае, - адзначыў ён. - Мы не хочам ствараць ніякіх праблем не толькі нашым суседзям, але і любой дзяржаве ў свеце, ды і не здольныя гэтыя праблемы ствараць. мы не ўспомнім ні аднаго выпадку, каб хто-небудзь з суседзяў нам выставіў прэтэнзіі, што мы перашкаджаем жыць".

Закранаючы эканамічную тэматыку, дыктатар падкрэсліў, што ўжо разгледжаны шэраг пытанняў. "Натуральна, застаюцца старыя праблемы - гэта экспарт. Нашая эканоміка адкрытая, і пераважная большасць усяго, што вырабляецца ў краіне, прадаецца на знешніх рынках. Адсюль нашая знешнеэканамічная стратэгія", - заўважыў ён.

"Учора мы дамовіліся, што павінныя вызначыцца ва ўрадзе і звярнуць яшчэ большую ўвагу знешнепалітычных прадстаўніцтваў Беларусі на вырашэнне гэтых праблем. Трэба, каб кожны амбасадар цяпер быў азадачаны праблемамі экспарту, асабліва ў сувязі з тым, што адбываецца на расейскім рынку. Гэта наш асноўны рынак , амаль палову вырабленай прадукцыі мы прадавалі туды. І вы бачыце, што там адбываецца. У Казахстане таксама сітуацыя няпростая, не так нядаўна яны дэвальвавалі сваю нацыянальную валюту. Зусім разбітая Украіна, гэта таксама адзін з нашых асноўных рынкаў", - канстатаваў Лукашэнка.

У сувязі з гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што "дыверсіфікацыя экспарту, пошук новых рынкаў - пытанне першараднай важнасці, пытанне выжывання краіны і з гэтага трэба зыходзіць, перш за ўсё, Міністэрству замежных спраў".

Фота: Reuters

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках