28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава займае трэцяе месца ў агульным заліку Кубка свету ў біятлоне

5
Домрачава займае трэцяе месца ў агульным заліку Кубка свету ў біятлоне

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава займае 3-е месца ў агульным заліку Кубка свету.

12 снежня біятланістка заняла 8 месца ў спрынтэрскай гонцы на другім кубкавым этапе ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Цяпер у яе актыве 177 ачкоў, паведамляе БелТА.

Наперадзе беларускай біятланісткі трыумфатар сённяшняга спрынту фінка Кайса Мякярайнен (222 балы), а на другой пазіцыі нарвежка Цірыл Экхаф (182), якая сёння была на фінішы трэцяй.

Заліковыя балы ў барацьбе за Кубак свету маюць яшчэ 3 беларускія спартсменкі: Надзея Скардзіна (48) займае 26-е месца, Надзея Пісарава (40) знаходзіцца на 32-й пазіцыі, Настасся Дубарэзава (27) займае 39-е месца.

На цяперашнім этапе Кубка свету адбудуцца яшчэ 5 гонак: сёння мужчыны пройдуць спрынтарскую дыстанцыю працягласцю 10 км, у суботу, 13 снежня, пройдуць жаночая (4х6 км) і мужчынская (4х7,5 км) эстафеты, а 14 снежня адбудуцца гонкі пераследу ў жанчын (10 км) і мужчын (12,5 км).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках