27 красавiка 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец прэзентаваў сваю кнігу ў Празе

2

У Доме нацыянальных меншасцей у Празе прайшла прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь».

На прэзентацыі кнігі беларускага палітыка, былога палітвязня Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» прысутнічалі экс-міністр замежных спраў Карэл Шварцэнберг, дэпутаты Еўрапейскага Парламента ад Чэхіі Ярамір Шцэцына і Павел Свобада, паведамляе «Радыё Свабода».

Кнігу «Люблю Беларусь» Павал Севярынец напісаў падчас адбыцця пакарання так званай "хіміі". Аж 600 старонак на чэшскую мову пераклала Святлана Уранава - чэшская хрысціянская актывістка. І гэта было выключна яе ініцыятывай.

Як распавяла Святлана Уранава, выданне кнігі было наогул пад пытаннем, не кажучы ўжо пра ганарары за яе працу. Дапамаглі ж з выданнем Рада БНР, беларускае аб'яднанне «Пагоня», чэшскі ПЭН-цэнтр, мэрыя Прагі, а таксама чэшскія палітыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках