2 траўня 2024, Чацвер, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На захад Беларусі ідзе цыклон «Аляксандра»

6
На захад Беларусі ідзе цыклон «Аляксандра»

Сіноптыкі папярэджваюць пра магутныя парывы ветру ў Гарадзенскай вобласці.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратарка Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.

У Гарадзенскай вобласці ў бліжэйшыя суткі магчымы парывы ветру ад 15 да 20 метраў у секунду. Гэта звязана з атмасфернымі франтамі ад цыклона «Аляксандра», якія нязначна закрануў заходнюю частку тэрыторыі Беларусі (Гарадзенскую і Берасцейскую вобласці). У сувязі з гэтым МНС абвясціў аварыйныя службы аб неабходнасці быць у гатоўнасці на выпадак ліквідацыі наступстваў. Узмоцненае дзяжурства будуць несці супрацоўнікі камунальных службаў, электрасетак, Дзяржаўтаінспекцыі.

Грамадзянам рэкамендуецца быць пільнымі, не паркаваць аўтамабілі паблізу дрэў, ліній электраперадач, рэкламных шчытоў і інш.

Як паведамілі ў «Гроднооблгидромете», у пятніцу і выхадныя надвор'е ў Гарадзенскай вобласці будзе не камфортным: акрамя моцнага ветру прагназуецца мокры снег, дождж, галалёдзіца, хоць паніжэння тэмпературы не чакаецца. Вецер пачне слабець 14 снежня (да 14 метраў у секунду).

Цыклон «Аляксандра» значна больш магутны чым «Хавер», які ў сакавіку 2013 прынёс у Беларусь нізкія тэмпературы, моцны парывісты вецер і мяцеліцу. Агулам, паводле звестак Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, уплыў цыклона «Аляксандра» на заходнія вобласці Беларусі выявіцца нязначна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках