2 траўня 2024, Чацвер, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: Ахвярамі канфлікту ў Данбасе сталі 4600 чалавек

2
ААН: Ахвярамі канфлікту ў Данбасе сталі 4600 чалавек

Больш за 10 тысяч атрымалі раненні.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 12 снежня справаздачы упраўлення ААН у каардынацыі гуманітарных пытанняў, паведамляе ТАСС.

Паводле звестак на 7 снежня, ахвярамі канфлікту на ўсходзе Украіны сталі не менш за 4634 чалавек (з улікам 298 чалавек, якія ляцелі рэйсам MH17 "малайзійскіх авіяліній") і яшчэ больш за дзесяць тысяч атрымалі раненні. Пры гэтым з моманту ўваходжання ў дзеянне "рэжыму цішыні" не паступала ніякай інфармацыі аб гібелі мірных жыхароў.

Чарговае замірэнне на Данбасе было ўведзенае 9 снежня. Яно пачалося са згоды ўсіх бакоў канфлікту, якія абвясцілі аб адводзе артылерыі ад лініі фронту. Паводле стану на 29 кастрычніка загінулых было 4035, а пацярпелых - 9336.

Лік унутрана перамешчаных асоб ва Украіне ў ААН ацанілі ў 542 тысячы чалавек, а бежанцаў - у 568 тысяч. Пры гэтым складальнікі дакладу звярнулі ўвагу на звесткі назіральнікаў АБСЕ на памежных пунктах Гукава і Данецк, згодна з якімі апошнім часам павялічыўся паток людзей, якія вяртаюцца з Расеі.

У ААН таксама паведамілі аб завяршэнні працы над стратэгічным планам рэагавання на гуманітарную сітуацыю на ўсходзе Украіны на 2015 год. Чакаецца, што яго абнародуюць 17 снежня ў Кіеве. Папярэдні план, разлічаны на 33 мільёны даляраў, быў прадстаўлены ў жніўні. Да 12 снежня донары пералічылі на рахункі ААН 31 мільён даляраў, у той час як агульная сума, выдзеленая на аказанне дапамогі Украіне паводле лініі міжнародных гуманітарных арганізацый, перавысіла 60 мільёнаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках