2 траўня 2024, Чацвер, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Менску пройдзе «Дзень вышыванкі»

9
Сёння ў Менску пройдзе «Дзень вышыванкі»

«Арт-Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў правядзе «Дзень вышыванкі» - другі ў гэтым годзе фестываль беларускай культуры.

Свята пройдзе ў менскім Палацы мастацтваў (вуліца Казлова, 3), піша «Радыё Свабода».

У суботу, 13 снежня з 15.00 да 22.00 у холе Палаца Мастацтваў будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў, а ў гэты час у канферэнц-зале будуць праходзіць майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі і музычныя выступы беларускіх гуртоў.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Праграма фэсту «Дзень вышыванкі» складаецца з трох частак, якія будуць праходзіць паралельна:

1. Адукацыйная:

- Прэзентацыя па гісторыі і тэхналогіі вырабу вышыванкі;

- Майстар-класы па ткацтве, выцінанцы і іншых народных рамёствах;

- Лекцыі па этнаграфіі, народнаму і сучаснаму мастацтву;

2. Забаўляльная:

- Зона беларускіх настольных гульняў;

- Нацыянальныя бодзі-арт і тату;

- Раздача стужак з беларускім арнаментам;

- Шматлікія конкурсы і падарункі;

- Музычны канцэрт беларускіх гуртоў;

3. Кірмаш:

- Будуць прадстаўленыя вышыванкі, адзенне з народным арнаментам, упрыгажэнні і сувеніры з нацыянальным каларытам ад беларускіх вытворцаў.

Нагадаем, першы Дзень вышыванкі прайшоў у Менску 5 кастрычніка і сабраў больш за 1500 чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках