2 траўня 2024, Чацвер, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Кудрын прагназуе далейшае паслабленне расейскага рубля

12

Экс-міністр фінансаў Расеі і кіраўнік Камітэта грамадзянскіх ініцыятыў Аляксей Кудрын мяркуе, што рубель у доўгатэрміновай перспектыве будзе слабець.

Пра гэта ён заявіў агенцтву РІА «Новости».

«У сярэднетэрміновай перспектыве двух-трох гадоў ён будзе трохі ўсё ж такі слабець. Лічбы цяжка назваць, - заявіў ён. - Курс у нашай краіне, якая спрабуе цяпер, на гэтым этапе марнаваць усе грошы ад нафты, якія паступаюць у існым рэжыме - пакуль так будзе, курс будзе рухацца за коштам нафты. Калі яна пачне падрастаць, курс будзе трошкі ўмацоўвацца. Таму я думаю, курс праз год у параўнанні з сённяшнім будзе ці такім жа або ледзь-ледзь аслабне».

Таксама ён падзяліўся і ўласнымі прагнозамі з нагоды кошту нафты. У бліжэйшыя тры-шэсць месяцаў кошт можа яшчэ знізіцца, але спыніцца на адзнацы $50-60 за барэль, дадаў Кудрын. «Але мы бачым некаторую тэндэнцыю, і гэтая тэндэнцыя будзе развівацца некаторы час - можа быць, тры месяцы, можа быць паўгода. Кошт можа нават яшчэ знізіцца. Цяжка цяпер сказаць, йн спыніцца на 60-ці або на 50-ці, але потым, напэўна, праз нейкі час ён падымецца - можа быць, праз тры месяцы, можа быць, праз шэсць месяцаў, і замацуецца на нейкай вышыні», - заявіў Аляксей Кудрын.

У часе гандлю ў пятніцу на Маскоўскай біржы даляр і еўра працягнулі свой рост. Вечарам 12 снежня амерыканская валюта прабіла адзнаку ў 58 руб, падняўшыся да 58,5 руб, таргі зачыніліся на адзнацы 58,18. Еўра падняўся да адзнакі ў 72,94 руб, потым адбылася карэкцыя, і таргі скончыліся на адзнацы ў 72,28.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках