1 траўня 2024, Серада, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Горадні аддаў $2500 за даведку, каб не служыць у войску

22
Жыхар Горадні аддаў $2500 за даведку, каб не служыць у войску

Спроба «адкасіць» ад войска ў Горадні скончылася выстаўленнем абвінавачванняў тром людзям: хабарадавальніку, пасярэдніку і атрымальніку.

Аб гэтым піша onliner.by са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта Беларусі.

Загадчык аддзялення хірургіі адной з лякарняў Горадні па просьбе знаёмага выпісаў і перадаў праз яго загадзя ілжывае кансультатыўнае заключэнне прызыўніку 1992 нараджэння.

Прызыўнік заплаціў пасярэдніку за даведку $2500. Апошні ж ацаніў паслугі лекара ўсяго ў $50, а астатнія грошы прысвоіў.

Дзеянні лекара кваліфікаваныя як атрыманне хабару, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і дапамаганне ва ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу. На прызыўніка - ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу. Пасярэдніка - падбухторванне і дапамаганне да дачы хабару і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, дапамаганне ва ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, а таксама махлярства ў частцы завалодання грашыма прызыўніка.

Абвінавачаныя віну ў здзяйсненні злачынстваў прызналі ў поўным аб'ёме і вярнулі прадмет хабару, на які следствам накладзены арышт.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках