2 траўня 2024, Чацвер, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы калядны мультфільм Дыснэя знайшлі ў Нарвегіі

Першы калядны мультфільм Дыснэя знайшлі ў Нарвегіі

У Нарвегіі знойдзены першы калядны мультфільм Уолта Дыснэя, які раней лічыўся незваротна страчаным.

Аб гэтым піша The Huffington Post, паведамляе gazeta.ru.

Мультфільм 1927 выпуску пад назвай Empty Socks ("Пустыя шкарпэткі") быў выпадкова знойдзены ў бібліятэцы недалёка ад Паўночнага палярнага круга.

"Спачатку мы не ведалі, што гэта - загублены кінематаграфічны скарб", - заявіў архіварыус бібліятэкі. З ягоных слоў, спачатку знаходку прынялі за кадры з мультфільма пра ката Фелікса. Аднак пазней гісторык мультыплікацыі Дэвід Герштэйн заявіў, што гэтая стужка можа быць адсутным звяном ў калекцыі Disney.

Хутчэй за ўсё, стужка спачатку трапіла ў Нарвежскі інстытут кінематаграфіі з прыватнай калекцыі, а ўжо потым апынулася ў бібліятэцы.

Адзначаецца, што адзіны вядомы да гэтага часу 25-секундны фрагмент Empty Socks захоўваўся ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках