2 траўня 2024, Чацвер, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналда збіраецца аднавіць кар'еру футбаліста

3
Раналда збіраецца аднавіць кар'еру футбаліста

Вядомы бразільскі футбаліст Раналда можа аднавіць спартовую кар'еру.

Пра гэта паведамляе Estadao, піша Lenta.ru.

38-гадовы гулец, які завяршыў кар'еру ў 2011 годзе, можа працягнуць выступы ў камандзе Паўночнаамерыканскай футбольнай лігі (NASL) «Форт-Лодэрдэйл Страйкерс». Раналда з'яўляецца адным з уласнікаў клуба.

«Я буду актыўна ўдзельнічаць у фарміраванні каманды і мерапрыемствах, якія дапамогуць клубу развівацца і станавіцца мацнейшымі», - адзначыў бразілец, які выступаў на пазіцыі нападніка.

Раналда неаднаразова прызнаваўся найлепшым гульцом планеты паводле версій розных аўтарытэтных арганізацый і выданняў. Ён з'яўляецца двухразовым чэмпіёнам свету ў футболе і двойчы станавіўся лаўрэатам прэстыжнай узнагароды «Залаты мяч». За сваю кар'еру бразілец выступаў за такія каманды, як «Барселона», «Інтэр», «Рэал», «Мілан», ПСВ і нацыянальная каманда Бразіліі. Таксама ён атрымаў некалькі вядомых мянушак - «Зубасцік» і «Феномен».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках