1 траўня 2024, Серада, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: 2015 будзе самым трывожным для навакольнага свету

6
Раман Якаўлеўскі: 2015 будзе самым трывожным для навакольнага свету

З'яўленне расейскіх вайскоўцаў у Беларусі нельга пакідаць па-за ўвагай.

У наступным годзе на тэрыторыі нашай краіны можа выявіцца значна больш вайскоўцаў РФ, чым ёсць цяпер, паколькі плануецца правядзенне сумесных расейска-беларускіх вучэнняў «Захад -2015». Пазаўчора ў Гомелі былі заўважаныя жаўнеры ў форме без апазнавальных знакаў, якія не хавалі, што з'яўляюцца вайскоўцамі расейскага войска. Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, з улікам агрэсіўнай інфармацыйнай вайны, што вядзецца, мяркуе, што гэта не варта пакідаць без увагі, піша ru.DELFI.lt.

- У беларускіх СМІ з'явіліся паведамленні аб вайскоўцах без апазнавальных знакаў, што гэта расейскія вайскоўцы. Ці варта давяраць такой інфармацыі?

- З падачы многіх расейскіх СМІ, усе астатнія сёння апынуліся ўцягнутымі ў натуральную інфармацыйную вайну, выкліканую ўкраінскім крызісам. А ў гэтага жанру свае законы, якія, нярэдка дапускаюць неправераную, а то і скажоную інфармацыю. Але ў такой атмасферы расце з кожным днём напружанасць у рэгіёне, я б не стаў ужо зусім па-за ўвагай пакідаць паведамленні аб з'яўленні нейкіх вайскоўцаў без апазнавальных знакаў на беларускай тэрыторыі. Вельмі пажадана, каб на гэтыя паведамленні адгукнуліся і іншыя беларускія крыніцы. У тым ліку і афіцыйныя. А пакуль, наколькі вядома, у рамках Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ў перыяд з 8 да 12 снежня інспекцыйная група Украіны знаходзіцца ў Беларусі. Яна праводзіць інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і наведванне 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады. І такое супрацоўніцтва можна ўважаць за пазітыўны крок насустрач да ўзаемнаму даверу, якога так сёння не хапае ўсім.

- У 2015 годзе плануюцца сумесныя беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2015». Такія вайсковыя вучэнні і раней не выклікалі захаплення ў суседзяў, як варта на іх глядзець у сітуацыі, якая склалася ў рэгіёне?

- Сёння, можна чуць, пакуль, часцей аб будучых чарговых прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ў Беларусі. І амаль не чуваць, што яны могуць прайсці пад акампанемент вось гэтых вучэнняў. Такое сугучча на фоне канфрантацыі Масквы з Захадам і ўзнікшай гандлёвай вайны паміж беларускім і расейскім бакамі ператварае надыходзячы 2015 у трывожны для навакольнага свету. Кампрамісы неяк не праглядаюцца. Мяркую, што сюжэты на гэтыя тэмы і стануць галоўнымі за каляднымі сталамі жыхароў Беларусі і яе суседзяў.

- У 2013 годзе на вучэннях прысутнічаў Уладзімір Пуцін, ці варта чакаць высокага госця з Масквы ў 2015 годзе і ці зацікаўлены ў гэтым Аляксандр Лукашэнка?

- А сёння ніхто не можа сказаць ясна, што можна чакаць ад самога Пуціна. Гэтая непрадказальнасць ужо хвалюе не толькі Захад, але і Лукашэнку. Кажучы пра гэта, некаторыя назіральнікі звяртаюць увагу на тое, што сцэнар мінулых такіх вучэнняў, да апошняга моманту, быў не апублікаваны. І праз толькі пару месяцаў, «ветлівыя людзі» Пуціна з'явіліся ў Крыме... А затым усім паведамілі аб выніках спешна праведзенага там рэферэндуму «крымнаш». Не думаю, што ў такой перспектыве, хай нават гіпатэтычнай, можа быць зацікаўленае сапраўднае кіраўніцтва Беларусі. Але падставу для смяротных хваляванняў Пуцін можа даць сваім прыездам на вучэнні «Захад-2015».

- Падчас вучэнняў раней распрацоўваўся калінінградскі кірунак, ці можна чакаць іншай легенды на гэты раз?

- Пакуль толькі вядома аб планах правядзення саміх вучэнняў. Дарэчы, яны прадугледжваюць прысутнасць значнай колькасці расейскіх вайскоўцаў. Не засталася па-за ўвагай і апошняя гучная заява начальніка расейскага Генштаба генерала Герасімава з абвінавачваннямі ў адрас ЗША і NАТO ў спробах звяржэння законных уладаў у шэрагу суверэнных дзяржаў. Ён таксама заявіў, што сапраўдная мэта заходніх стратэгаў - эканамічнае і абароннае паслабленне Расеі. Так што, пасля такіх заяў і пры адсутнасці ўзаемнага даверу можна чакаць любых легенд.

- Якой рэакцыі варта чакаць ад краін NАТO ў сітуацыі, якая склалася?

- Павышэння актыўнасці, якая ўжо сёння і так назіраецца. Такая логіка эскалацыі напружанасці ў рэгіёне, якая назіраецца пасля анэксіі Крыма.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках