2 траўня 2024, Чацвер, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Данецкам на прадстаўнікоў АБСЕ напалі тэрарысты

11
Пад Данецкам на прадстаўнікоў АБСЕ напалі тэрарысты

Тэрарысты «Данецкай народнай рэспублікі» напалі на прадстаўнікоў маніторынгавай місіі АБСЕ ў Данбасе.

Інцыдэнт адбыўся каля Паўлопаля Данецкай вобласці. Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка, піша Цензор.нет.

Паводле ягоных звестак, тэрарысты спынілі два аўтамабілі місіі на паўночна-ўсходнім напрамку ад Марыўпаля і пагражаючы зброяй прымусілі назіральнікаў выйсці з аўтамабіляў, пасля чаго іх абшукалі.

Андрэй Лысенка паведаміў, што падчас ператрусу тэрарысты ўдарылі аднаго з прадстаўнікоў прыкладам зброі. «Пасля гэтага ў суправаджэнні БТРа прымусілі місію праехаць у напрамку горада Акцябр», - сказаў ён.

Андрэй Лысенка падкрэсліў, што Украіна катэгарычна асуджае такое дзеянне баевікоў у адносінах да міжнародных назіральнікаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках