2 траўня 2024, Чацвер, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіркін не выключае, можа стаць суседам па камеры з Пуціным у Гаазе

61
Гіркін не выключае, можа стаць суседам па камеры з Пуціным у Гаазе

Былы міністр абароны "ДНР" Ігар Гіркін (Стралкоў) лічыць, што "рэжым цішыні" ў Данбасе працуе на Украіну.

Пра гэта тэрарыст распавёў выданню "Русская сила", піша gordonua.com.

Паводле слоў баевіка, цягам зімы Украіна падрыхтуе і ўзброіць войска, каб ніякія "адпускнікі" з Расеі не змаглі змяніць баланс на поле бою. Акрамя таго, за зіму санкцыі падарвуць гатоўнасць расейцаў "абараняць рускі свет", а НАТА завершыць падрыхтоўку грамадскай думкі з нагоды неабходнасці простай вайсковай дапамогі Украіне.

Да вясны ў насельніцтва Данбаса ў адносінах да Расеі ўжо не застанецца нічога, "акрамя заслужанай нянавісці", у краіне будзе знаходзіцца вялікая колькасць бежанцаў, а ўкраінскія войскі паспеюць падрыхтавацца да рашучай атакі. Пры гэтым, на думку баевіка, сілы НАТА будуць пагражаць сваім умяшаннем, калі Расея паспрабуе заслаць ва Украіну чарговых "адпускнікоў". Расейскае грамадства да гэтага часу будзе дэмаралізаванае крызісам і інфляцыяй і зняверыцца ў прэзідэнце Уладзіміры Пуціне.

"Расеі зноў давядзецца безальтэрнатыўна выбіраць: ваяваць усур'ёз альбо здаць Наваросію канчаткова і беспаваротна... Увесну... Расея альбо зламаецца, альбо ўмыецца крывёй", - лічыць Гіркін.

Пры гэтым ён выказаў здагадку, што, калі РФ зламаецца, ёй давядзецца вярнуць Крым. А "на гарызонце замаячыць маскоўскі майдан", да якога далучацца не толькі лібералы, але і "шырокія пласты грамадзян, настроеных большай часткай патрыятычна".

"І тут уся наша шматмесячная "патрыятычная прапаганда" на цэнтральных тэлеканалах будзе працаваць на гэты майдан. Сапраўды гэтак жа, як патрыятычная прапаганда "вялікай Сербіі" спрацавала пасля Косава супраць Мілошэвіча, які накіроўваў яе. Бумеранг, так бы мовіць. Калі ён (прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін . - "ГОРДОН") будзе прадаўжаць у тым жа духу, як цяпер, то не выключана, што мы станем... суседзямі па камерах у Гаазе. Калі нас туды яшчэ жыўцом давязуць, вядома", - падсумаваў тэрарыст.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках