2 траўня 2024, Чацвер, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мексіканскі пілот даверыў самалёт з пасажырамі актрысе

14
Мексіканскі пілот даверыў самалёт з пасажырамі актрысе

У Мексіцы пілот дапусціў да кіравання самалётам спявачку і актрысу серыялаў Эсмеральду Угальдэ.

На борце ў гэты момант знаходзіліся 128 чалавек, піша Lenta.ru са спасылкай на The Telegraph.

Паводле інфармацыі выдання, інцыдэнт адбыўся падчас рэйса Канкун-Мехіка. Пілот паддаўся на ўгаворы Эсмеральды Угальдэ і пусціў яе за штурвал самалёта. У кабіне таксама знаходзілася яе 19-гадовая сяброўка, якая зрабіла некалькі фотаздымкаў актрысы ў фуражцы.

Скандал разгарэўся пасля таго, як 23-гадовая актрыса апублікавала адзін са здымкаў у сваім мікраблогу ў Twitter, дзе ў яе амаль сорак тысяч падпісчыкаў. Нягледзячы на тое, што пасля Угальдэ выдаліла фота, кіраўніцтву авіякампаніі Magnicharters стала вядома аб тым, што здарылася. Пілот быў звольнены.

Сяброўка актрысы спрабавала выгарадзіць лётчыка, заявіўшы, што інцыдэнт адбыўся, калі самалёт яшчэ знаходзіўся на зямлі, аднак пілот прызнаўся, што парушыў правілы ў паветры.

«Падобныя дзеянні з боку пілота недапушчальныя. Нават калі ў гэты момант самалёт знаходзіўся на аўтапілоце, павінная выконвацца недатыкальнасць кабіны пілотаў дзеля бяспекі пасажыраў», - заявіў прэс-сакратар перавозчыка Хорхе Бадыя.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках