2 траўня 2024, Чацвер, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франк-Вальтэр Штайнмаер: Пуцін не ведае, што рабіць з Украінай

9
Франк-Вальтэр Штайнмаер: Пуцін не ведае, што рабіць з Украінай

Дзеянні Расеі ва Украіне дэманструюць адсутнасць выразнага плану ў крамлёўскага кіраўніцтва.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, піша «Новый регион».

Ён звяртае ўвагу, што цягам дзесяці месяцаў канфлікту падтрымка сепаратыстаў на ўсходзе Украіны то мацнела, то памяншалася. А гэта кажа аб адсутнасці доўгатэрміновай стратэгіі. «Гэта не сведчыць пра існаванне вялікага генеральнага плана, - перакананы кіраўнік нямецкага МЗС. - Таму ёсць шанец, што мы пасля множных няўдач вернемся на шлях, які не ліквідуе канфлікт, але вырашыць яго».

Агулам міністр ацэньвае вайну ва Украіне як найбольш небяспечную сітуацыю, якая склалася ў Еўропе за апошнія дзесяцігоддзі. Аднак глядзіць у будучыню з аптымізмам: у адрозненне ад канфліктаў на Блізкім Усходзе, украінска-расейскі, на ягоную думку, вырашыць можна.

У сваю чаргу, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у штотыднёвым звароце заявіла, што ў дачыненні да міру на ўсходзе Украіны з’явіліся першыя кволыя надзеі. Яна заклікала еўрапейскія краіны да большай рашучасці і падкрэсліла, што выхад з канфлікту павінныбыць выключна дыпламатычным.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках