2 траўня 2024, Чацвер, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія адпраўляе салдат у Ірак для барацьбы з ісламістамі

4
Вялікабрытанія адпраўляе салдат у Ірак для барацьбы з ісламістамі

Лондан плануе адправіць некалькі сотняў вайскоўцаў у Ірак для барацьбы з баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

Яны зоймуцца ў тым ліку абаронай спецыялістаў, якія займаюцца падрыхтоўкай іракскага войска, піша РБК.

У суботу міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фелан у інтэрв'ю газеце The Telegraph паведаміў аб тым, што, пачынаючы са студзеня, у чатырох іракскіх гарадах з'явяцца цэнтры падрыхтоўкі іракскіх і курдскіх сіл, якія змагаюцца супраць ісламістаў на поўначы краіны. Іх абаронай зоймуцца брытанскія вайскоўцы, якія ў выпадку неабходнасці будуць гатовыя ўступіць у бой.

Сярод спецыялістаў, якія адправяцца ў Ірак, будуць у тым ліку выбухатэхнікі. Яны не будуць знаходзіцца на лініі фронту, а зоймуцца размініраваннем дарог.

Фелан не ўдакладніў, колькі менавіта вайскоўцаў адправіцца ў Ірак, аднак выказаў здагадку, што гэтая лічба будзе не вельмі вялікай. У цяперашні час у краіне знаходзяцца ўсяго 50 вайсковых спецыялістаў, якія супрацоўнічаюць з урадавым войскам.

Фелан прызнаў, што налёты авіяцыі саюзнікаў на пазіцыі «Ісламскай дзяржавы» не прывялі да вырашальнага пералому падчас баявых дзеянняў, паколькі прывялі толькі да таго, што экстрэмісты змянілі тактыку і адмовіліся ад вядзення баявых дзеянняў буйнымі злучэннямі. «Яны ўмацаваліся ў населеных пунктах, а гэта значыць, што выбіваць ісламістаў прыйдзецца падчас наземных аперацый», - сказаў брытанскі міністр.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках