5 траўня 2024, Нядзеля, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і ЕЗ рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расеі

31
ЗША і ЕЗ рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расеі

Санкцыі закрануць турыстычную і нафтагазавую сферы.

Еўрапейскія дыпламаты на наступным тыдні абмяркуюць новы пакет абмежаванняў. Санкцыі могуць увесці і ЗША, але ім патрэбныя гарантыі, што еўрапейскія саюзнікі будуць дзейнічаць у гэтым пытанні ўзгоднена з Вашынгтонам, піша BFM.

У панядзелак еўрапейскія дыпламаты плануюць прыехаць у Брусэль, каб абмеркаваць новы пакет абмежаванняў. Яны могуць закрануць інвестыцый у турыстычны бізнэс і перадачы тэхналогій у нафтагазавым сектары.

Гэтая тэма ўжо абмяркоўвалася на гэтым тыдні, на сустрэчы Камітэта ЕЗ на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў. Развязаць пытанне дыпламаты плануюць за тры дні да апошняй у гэтым годзе сустрэчы лідэраў Еўразвязу ў Брусэлі.

Чарнавы варыянт дакумента апублікавала агенцтва Reuters. Забараняюцца продаж, пастаўка, перадача і экспарт тавараў і тэхналогій у галіне транспарту, тэлекамунікацый, энэргетыкі, нафты, газу, а таксама разведкі і здабычы вуглевадародаў», - сказана ў дакуменце.

Агенцтва піша, што Еўропа імкнецца аслабіць здольнасць Расеі развіваць сыравінную частку сваёй эканомікі. Новыя санкцыі, хутчэй за ўсё, зробяць немагчымай здабычу нафты і газу ў Чорным моры. Акрамя таго, грамадзянам ЕЗ можа быць забаронена набываць ці фінансаваць крымскія камерцыйныя кампаніі.

Пры гэтым Еўразвяз ужо цягам паўгода распрацоўвае дакумент пад назвай «Стратэгія непрызнання ўз'яднання Крыма з РФ». Там вызначаюцца ўмовы, на якіх 28 дзяржаў ЕЗ, а таксама Балканскія краіны, якія падпісаліся пад еўрапейскімі санкцыямі супраць Расеі, павінны працаваць з арганізацыямі, кампаніямі і жыхарамі Крыма.

У рамках гэтай стратэгіі ЕЗ у чэрвені забараніў выдачу шэнгенскіх візаў Крымчанам на тэрыторыі Расеі, абавязаўшы свае краіны-сябры выдаваць іх толькі ва Украіне, а таксама закрыў для сваіх суднаў і самалётаў парты і аэрапорты Крыма.

Нагадаем, што раней ЕЗ забараніў імпарт тавараў з Крыма, якія не прайшлі мытнага афармлення ва Украіне, а таксама надаванне фінансавых і страхавых паслуг.

Сустрэча кіраўнікоў МЗС ЕЗ стане апошняй у гэтым годзе. Праз тры дні ў Брусэлі адбудзецца саміт ЕЗ, дзе будзе зафіксаваная пастанова «непрызнанне Еўразвязам незаконнай анэксіі Крыма». Пра гэта паведаміла брусэльскае выданне EUobserver, адзначыўшы, што еўрапейскія лідэры абмяркуюць мэтазгоднасць узмацнення жорсткасці антырасейскіх санкцый.

Ва ўсякім выпадку, такую магчымасць не выключылі старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск і прэзідэнт ЗША Барак Абама. Размаўляючы праз тэлефон ў пачатку снежня, палітыкі пагадзіліся, што практыка ўвядзення ўсё новых санкцый будзе працягвацца, пакуль Расея не выканае свае абавязанні па мірнаму ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Адзначым, раней ЗША заклікалі ўвесь свет адмовіцца ад угод з Расеяй. А сенат ЗША даў права амерыканскаму прэзідэнту надаць вайсковую дапамогу Украіне і ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі. Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст распавёў, што разгляд дакумента яшчэ не завершана, прэзідэнцкая адміністрацыя пакуль не гатовая абвесціць сваю пазіцыю. Беламу дому патрэбныя гарантыі, што еўрапейскія хаўруснікі будуць дзейнічаць у гэтым пытанні ўзгоднена з Вашынгтонам, дадаў Эрнэст.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках