5 траўня 2024, Нядзеля, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру перасцерагаюць ад халоднай вайны

1
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру перасцерагаюць ад халоднай вайны

Удзельнікі саміту лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру асудзілі буйныя дзяржавы за выкарыстанне сілы для дасягнення сваіх мэтаў.

Шэраг лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, сярод якіх - былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса, экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, іранская праваабаронца Шырын Эбадзі, тыбецкі духоўны лідэр Далай-лама, кіраўнік кампаніі за забарону супрацьпяхотных мін Джодзі Уільямс, перасцерагаюць свет ад пагрозы новай халоднай ці ядзернай вайны. Пра гэта гаворыцца ў тэксце сумеснага звароту лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, прынятай на іх сустрэчы ў Рыме, паведамляе Deutsche Welle.

«Некаторыя буйныя дзяржавы мяркуюць, што могуць дасягаць сваіх мэтаў ужываннем сілы», - гаворыцца ў звароце. Калі такая тэндэнцыя будзе заставацца «некантралюемай», уважаюць яны, свету пагражае «новая, яшчэ больш небяспечная «халодная вайна», ці нават ядзерная вайна.

На думку падпісантаў, «у свеце існуюць або наспяваюць ўсё больш небяспечныя канфлікты», асабліва ў Сірыі, у Іраку, у Ізраілі і на палестынскіх тэрыторыях, у Афганістане і Паўднёвым Судане. Канфлікт у Данбасе пагражае стабільнасці ў Еўропе і падрывае «здольнасць Еўропы гуляць станоўчую ролю ў свеце», адзначаецца ў дакуменце.

Адкрыты ліст быў апублікаваны пасля завяршэння сустрэчы ў італьянскай сталіцы. Поўны тэкст звароту і пералік асоб, што яго падпісалі, пакуль не апублікаваны. У трохдзённым саміце ўдзельнічалі дзеячы, у мінулым адзначаныя камітэтам Нобеля за іх уклад у наладжванне міру.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках