5 траўня 2024, Нядзеля, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Францыі аб «Містралі»: Мы не прадаём зброю незразумела каму

42
Мінабароны Францыі аб «Містралі»: Мы не прадаём зброю незразумела каму

Францыя разлічвае значна павялічыць экспарт узбраення па выніках 2014 года.

Пра гэта ў інтэрв'ю RFI і тэлеканалу TV5 Monde заявіў кіраўнік французскага міністэрства абароны Жан-Іў Ле Дрыан.

У мінулым, 2013, годзе рост экспарту ўзбраення у Францыі ўжо склаў 42%. Да канца гэтага года паказчыкі экспарту ўзбраенняў яшчэ вырастуць. Са слоў міністра, гэта сведчыць аб тым, што «ў свеце ёсць яшчэ сур'ёзныя пагрозы, а таксама, што французская прамысловасць цудоўна працуе».

У прыватнасці, французская вайсковая прамысловасць пастаўляе на экспарт падводныя лодкі, спадарожнікі, а таксама іншае абсталяванне «якое каштуе дорага, і ў якім французы досыць кампетэнтныя», - заявіў Ле Дрыан.

У той жа час, адказваючы на пытанне журналістаў аб прыпыненні пастаўкі Расеі двух «Містраляў», міністр падкрэсліў: «Мы не пастаўляем зброю незразумела каму, і гэта таму довад».

Нагадаем, што нягледзячы на чаканні, прэзідэнты Францыі і Расеі не абмяркоўвалі пытанне «Містраляў» падчас саміту G20 у аўстралійскім Брысбене і сустрэчы ў Маскве.

Таксама, нягледзячы на заяву французскай ўлады, што падстаў для перадачы «Містраляў» няма, гелікоптэраносец «Уладзівасток», які па падпісанаму раней пагадненню Францыя 14 лістапада павінна была перадаць Расеі, у міжнароднай сістэме ідэнтыфікацыі суднаў атрымаў расейскі ідэнтыфікацыйны нумар.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках