5 траўня 2024, Нядзеля, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Баявікі нарошчваюць сілы і рыхтуюць наступ

3
Дзмітрый Тымчук: Баявікі нарошчваюць сілы і рыхтуюць наступ

Інфармацыя аб адводзе сіл баевікоў з лініі фронту ў Данбасе не адпавядае рэчаіснасці.

Пра гэта паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Зміцер Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

З ягоных слоў, у сацыяльных сетках і ў інфармацыйным полі адзначаецца магутная дэзінфармацыйная кампанія ў маскіроўцы працэсу назапашвання рэсурсаў і падрыхтоўцы расейска-тэрарыстычных войскаў да далейшага вядзення баявых дзеянняў. «Распаўсюджваюцца звесткі пра тое, што «артылерыю адводзяць», «колькасць апалчэнцаў памяншаецца» і гэтак далей. У рэальнасці, фіксуецца адваротны працэс», - паведаміў ён.

Цягам апошніх дзён на тэрыторыі, падкантрольнай ДНР, кіраўніцтва тэрарыстаў развязала праблему забеспячэння баевікоў зімовым абмундзіраваннем за кошт рэсурсаў, якія прыбылі з Расеі з «гуманітарным канвоем» (найбольш цяжкае становішча з гатоўнасцю да зімы склалася ў падраздзяленнях тэрарыстаў, якія ваююць на поўдзень ад Данецка - раён Дакучаеўск , Еленоўка, Тельманава).

«Таксама ідзе назапашванне і іншых матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў - паліва, боепрыпасаў, запчастак да баявой тэхнікі. Цягам мінулых выходных (13-14.12.2014) зафіксавана прыбыццё з РФ як мінімум дзве калоны з палівазапраўшчык (усяго да 40 машын)», - піша эксперт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках