5 траўня 2024, Нядзеля, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прадаўжае адпраўляць у Данбас кадравых вайскоўцаў і наймітаў

7
Расея прадаўжае адпраўляць у Данбас кадравых вайскоўцаў і наймітаў

У дзевятым «гуманітарным канвоі» з РФ у Данбас прыбылі найміты для фармавання новай тэрарыстычнай групоўкі.

Пра гэта 15 снежня паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

«У Чырвоным Прамяні ідзе фармаванне новага «батальёна» баявікоў. У складзе ствараемага падраздзялення зафіксавана ўсяго некалькі прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва, асноўная частка баевікоў - расейскія найміты, якія прыбылі з РФ з «гуманітарным канвоем» №9. Большая частка наймітаў - прадстаўнікі люмпенізаваных слаёў насельніцтва», - гаворыцца ў паведамленні.

Тымчук паведаміў, што на выходных з Успенка-Лісіч’е-Амврасіеўку-Кутейнікава прыбылі з РФ артдывізіёны і мотастралковая рота на БТР у суправаджэнні аўтамабіля з пазначэннямі «АБСЕ».

Разам з тым ён адзначыў, што, нягледзячы на дамоўленасці аб спыненні агню, расейскія вайскоўцы, якія знаходзяцца на Данбасе, працягваюць абстрэльваць пазіцыі ўкраінскіх сілавікоў.

«Цягам мінулых выходных у раёне н.п. Грыгор’еўка (Валнавахскі раён) вылучана наперад частка тактычнай групы адной з мотастралковых брыгад РФ, узмоцненая двума артбатарэямі, якая вяла шматгадзінны агонь па ўкраінскіх перадавым пазіцыях. Таксама працяглыя абстрэлы вяліся па пазіцыях украінскіх войскаў у раёне на поўнач ад н.п. Вясёлая Гара (агонь вёўся з пазіцый баевікоў на ўсход Луганска)», - рэзюмаваў Тымчук.

Нагадаем, 12 снежня ва Украіну зайшоў 141 грузавік дзевятага расейскага «канвою». У РНБА заяўляюць, што ўсе гэтыя «гуманітарныя канвоі», якія Расея адпраўляе ва Украіну без яе дазволу, «з'яўляюцца толькі падтрымкай узброеных людзей». Галоўным чынам, грузавікі завозяць у падкантрольныя тэрарыстам тэрыторыі боепрыпасы, сухія пайкі, зброю.

Паводле звестак РНБА, расейскія грузавікі з «гуманітарнага канвою», вяртаючыся ў РФ, вывозілі з украінскіх заводаў на Данбасе абсталяванне і вугаль. Акрамя таго, гэтымі КАМАЗ у Расеі вывозілі целы забітых ва Украіне расейскіх жаўнераў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках