4 траўня 2024, Субота, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка ўвайшла ў дзесятку самых папулярных тэнісістак свету

2
Азаранка ўвайшла ў дзесятку самых папулярных тэнісістак свету

Прэс-служба Жаночай тэніснай асацыяцыі апублікавала на афіцыйным сайце WTA рэйтынг самых папулярных тэнісістак свету.

На афіцыйным сайце WTA апублікаваная заключная частка сусветнага рэйтынгу самых папулярных тэнісістак свету ў мінулым сезоне, піша sportnaviny.com.

Адзначым, што беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка завяршыла сезон на 31 радку сусветнага рэйтынгу, увайшла ў дзесятку самых папулярных тэнісістак мінулага сезона.

Самай папулярнай стала румынская спартоўка Сымона Халеп якая завяршыла сезон на трэцім радку сусветнага рэйтынгу WTA. На другім радку папулярнасці амерыканская тэнісістка, першая ракетка свету Серэна Уільямс. Тройку лідэраў замкнула расейская спартоўка, другая ракетка свету Марыя Шарапава.

Дзясятка самых папулярных тэнісістак мінулага сезона выглядае так:

Сымона Халеп (Румынія)

Серэна Уільямс (ЗША)

Марыя Шарапава (Расея)

Эжэн Бушар (Канада)

Агнешка Радваньска (Польшча)

Ці На (Кітай)

Ана Іванавіч (Сербія)

Каралін Вазняцкі (Данія)

Петра Квітава (Чэхія)

Вікторыя Азаранка (Беларусь).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках