5 траўня 2024, Нядзеля, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шчучынскім раёне 12-гадовая дзяўчынка дала адпор рабаўніку

5
У Шчучынскім раёне 12-гадовая дзяўчынка дала адпор рабаўніку

Дзяўчынка абараніла маёмасць сваёй сваячкі ад 55-гадовага рабаўніка.

Злачынства было ўчыненае 14 снежня ў вёсцы Новы Двор, піша БелаПАН.

Праходзячы міма аўтамабіля, у якім знаходзілася дзіця, падазраваны звярнуў увагу на кашалёк, які ляжыць на месцы кіроўцы. Справа на пасажырскім сядзенні сядзела дзяўчынка. Мужчына прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і запатрабаваў у яе дакументы на аўто, нібыта для праверкі. Дзяўчынка, якая чакала сваю родную цётку з крамы, адказала адмовай. Тады злачынец схапіў кашалёк, але школьніца да апошняга не адпускала маёмасць сваёй сваячкі. У кашальку, як аказалася, знаходзілася 2 мільёны рублёў і 85 даляраў ЗША.

У нейкі момант з крамы выйшаў 42-гадовы мужчына, які не застаўся абыякавым, бачачы сітуацыю, якая склалася: дзяўчынка ў слязах, белая як прасціна, змагаецца з дарослым мужчынам. Ён і спыніў злачынцу. Пакуль зніякавелыя грамадзяне набіралі 102, злачынец схаваўся. Недалёка ад месца здарэння, у закінутай хаце, участковы інспектар затрымаў падобнага паводле пададзеных яму прыкметаў мужчыну.

Падазраваны адмаўляецца даваць прызнанні, заяўляючы, што не датычны да справы. Але сведкі і абставіны кажуць пра адваротнае. Зламыснік затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Крымінальная справа распачатая паводле артыкула 206 КК (рабаванне).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках