5 траўня 2024, Нядзеля, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Парубій: Калі Пуціна не спыніць, «рускі свет» чакае ўсю Еўропу

8
Андрэй Парубій: Калі Пуціна не спыніць, «рускі свет» чакае ўсю Еўропу

Спыніць прэзідэнта Расеі можна толькі сілай.

Сёння ў Варшаве праходзіць дзесяты ўсходнееўрапейскі форум ПАУСІ «трансатлантычная супольнасць супраць Еўразіі - новыя выклікі і магчымасці». Першым спікерам стаў першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

Украінскі палітык запэўніў аўдыторыю ў тым, што без сумесных дзеянняў краін Заходняй і Усходняй Еўропы, Пуцін прыйдзе і ў іх краіны, а спыніць яго можна толькі сілай: напрыклад, санкцыямі, якія прызначаны для разбурэння эканамічнай сістэмы Расейскай Федэрацыі.

«Пуцін аднойчы сказаў, што найбольшай геапалітычнай трагедыяй стаў распад Савецкага саюза. Гэта з'яўляецца выдатным паказчыкам таго, якія ў яго памкненні ў дачыненні да Украіны і ўсіх постсавецкіх краін. Ягонай мэтай з'яўляецца аднаўленне СССР, каб Украіна зноў была пад кантролем Крамля.

Падчас Еўрамайдану адбывалася барацьба не толькі за змену палітычнай улады, за свабоду слова, а яшчэ і таму, што непадпісанне Асацыяцыі з Еўразвязам азначала пасля паступовую страту незалежнасці Украіны. Януковіч заўсёды выступаў толькі ў ролі марыянеткі Пуціна. Перамога Майдана і ваенная агрэсія з боку РФ як вынік толькі пацвярджае гэты тэзіс, што аднаўленне ўплыву Крамля з'яўляецца першай мэтай Пуціна. Пуцін не бачыць аднаўлення Расейскай Імперыі без Украіны, але ягоныя амбіцыі ахопліваюць таксама і іншыя краіны Усходняй Еўропы і Еўразвязу.

Ва Украіне - гібрыдная вайна, калі дзеянні вядуцца не толькі пры дапамозе засланых дыверсійных груп, але таксама з дапамогай інфармацыйнай прапаганды. Калі б ва Украіне гэта спрацавала, гэта б азначала, што такую ж методыку можна было б выкарыстоўваць у іншых краінах Усходняй і Заходняй Еўропы. Украіна знаходзіцца на лязе вайны з «рускім светам», якую Пуцін можа распаўсюдзіць на ўсю Еўропу. Пакуль мы не зразумеем і не ўсвядомім, што Пуцін хоча знішчыць усю сістэму бяспекі не толькі Еўропы, але і і ўсяго цывілізаванага свету, мы не зможам даць правільны, выразны і адэкватны адказ.

Украіна ідзе сваім шляхам, і я хачу вас запэўніць, што Майдан ва Украіне працягваецца. Шмат тысяч людзей, якія абаранялі Майдан, цяпер абараняюць блокпосты ва Усходняй Украіны. Было б вельмі цяжка ўтрымаць фронт без гэтых патрыётаў і без валанцёрскага руху. Аднак самастойна Украіна не ў стане даць адпор, таму што супраць нас змагаецца адно з самых магутных войскаў свету. Санкцыі - гэта наш другі фронт, і я не сумняваюся, што толькі сілай можна спыніць Пуціна. Пры дапамозе санкцый, з мэтай паслаблення фінансавай сістэмы РФ, мы зможам яго спыніць. Мы павінны аддаваць сабе справаздачу, што калі мы не зможам даць сумесны адказ, мы не будзем у стане казаць пра здольнасці народаў Еўропы на самавызначэнне агулам», - сказаў ён.

Андрэй Парубій - украінскі палітык, былы Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, прызначаны пасля правядзення антыўрадавых акцый пратэсту 27 лютага 2014 г. да сваёй адстаўкі 7 жнівень 2014. З лістапада 2013 г да лютага 2014 года Андрэй Парубій быў камендантам Самаабароны Майдана, фактычным кіраўніком намётавага мястэчка Еўрамайдану. У верасні 2014 Парубій стаў адным з заснавальнікаў палітычнай партыі Народны фронт. У снежні 2014 года быў абраны Першым намеснікам старшыні Вярхоўнай Рады Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках