5 траўня 2024, Нядзеля, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вано Чхіквадзэ: Паўднёвая Асеція будзе анэксаваная Расеяй

1
Вано Чхіквадзэ: Паўднёвая Асеція будзе анэксаваная Расеяй

Расейскі ўплыў у Грузіі зноў стаў узрастаць.

Сёння ў Варшаве праходзіць дзясяты ўсходнееўрапейскі форум PAUCI «трансатлантычная супольнасць супраць Еўразіі - новыя выклікі і магчымасці». Ад імя Грузіі выступіў каардынатар праграмы грамадзянскай супольнасці ў фондзе Адкрытае грамадства - Грузія Вано Чхіквадзе. Ён распавёў пра дасягненні Грузіі з часоў расейска-грузінскай вайны 2008 года і аб наступствах расейскага ўварвання ў доўгай перспектыве. Палітык паведаміў, што нягледзячы на тое, што 70% насельніцтва Грузіі выступаюць за інтэграцыю з Еўразвязам, расейскі ўплыў апошнім часам павялічыўся.

Карэспандэнт charter97.org паведамляе ўрыўкі яго выступлення.

«З часоў вайны 2008 Абхазія і Паўднёвая Асеція прызнаныя як асобныя дзяржавы, а таксама расейскі рынак адкрыўся ў дачыненні да Грузіі. Гэта з'яўляецца вялікай пагрозай для грузінскага рынку. Прынамсі, для рынку вінаў і мінеральных вод. Таксама Абхазія і Паўднёвая Асеція падпісала так званае пагадненне аб сяброўстве з Расеяй - гэта прывядзе да таго, што Паўднёвая Асеція ў выніку будзе анэксаваная Расеяй.

Агулам эканоміка Грузіі развіваецца добра, але ёсць пэўныя рызыкі. Прынамсі, існуе ўнутраная праблема - «грузінская мара» ў стварэнні кааліцыі ў рэгіёне з'яўляецца вельмі слабым планам, бо гэтая ідэя не мае падтрымкі ў насельніцтва. Таксама падчас апошніх выбараў мы ўбачылі, што прарасейскія партыі атрымалі больш падтрымкі - каля 15% адсоткаў галасоў. Акрамя гэтага, на гэты момант невядома, які мэсэдж нясе сёння грузінская праваслаўная царква. А патрыярх - гэта чалавек, які мае вялікую падтрымку ў грамадстве. Таксама цяпер з'явілася вельмі шмат расейскіх няўрадавых арганізацый у Грузіі, якія кажуць, што менавіта Расея прапануе найлепшыя палітычныя развязанні для Грузіі», - сказаў ён.

Таксама палітык распавёў аб рэальных праблемах у краіне і пра тое, ці выправіць сітуацыю падпісанне асацыяцыі з Еўразвязам.

«У апошнія месяцы назіраецца стагнацыя ў парламенце - напрыклад, не атрымалася прасунуць законы аб рэформах адукацыі і сельскай гаспадаркі. Таксама адсутнічаюць кансультацыі з грамадзянскай супольнасцю ў сферы прыняцця палітычных пастаноў. Так, у дачыненні да антыдыскрымінацыйнага закона ўлада не правяла кансультацый з грамадскасцю. Акрамя гэтага існуе дыскрымінацыя ў сферы веравызнання.

Па меры адкрыцця расейскага рынку, Расея мае ўсе больш улады ў плане эканомікі і ўзбраенняў. Хутка Грузія павінна падпісаць пагадненне аб Асацыяцыі з Еўразвязам. Гэта вялікі крок, але я мяркую, што з укараненнем гэтых законаў будуць праблемы.

Што тычыцца ўкраінскай сітуацыі, я мяркую, што захаванне эканамічных санкцый у дачыненні да Расеі можа абвастрыць сітуацыю агулам, але дасць больш дакладнае разуменне сітуацыі для ўсіх», - мяркуе ён.

Вано Чхіквадзэ - каардынатар Праграмы грамадзянскай супольнасці ў фондзе Адкрытае грамадства - Грузія. Ён займаецца пытаннямі, звязанымі з еўрапейскай інтэграцыяй Грузіі; мірных ініцыятыў і рэгіянальнай інтэграцыі, а таксама пытаннямі этнічных меншасцяў і маргінальных груп.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках