5 траўня 2024, Нядзеля, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробак амаль 40% беларусаў - менш за 500 даляраў

19
Заробак амаль 40% беларусаў - менш за 500 даляраў

Такія звесткі прыводзіць афіцыйная статыстыка.

У кастрычніку заработная плата амаль у 40% работнікаў, якія ўлічваюцца афіцыйнай статыстыкай (сюды не адносяцца малыя арганізацыі з колькасцю работнікаў да 15 чалавек і індывідуальныя прадпрымальнікі), складала менш за пяць мільёнаў рублёў.

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, у кастрычніку ў такіх арганізацыях працавала 3,2 млн чалавек. Заробак больш за 1,2 млн чалавек склаў менш за 5 млн рублёў (менш за 500 даляраў ЗША), піша БелаПАН.

Варта адзначыць, што сярэдні заробак работнікаў у апошнія месяцы практычна не змяняўся. У жніўні ён складаў 6,36 млн рублёў, у верасні – 6,34 млн, у кастрычніку – 6,38 млн рублёў.

Рост намінальнай зарплаты спыніўся пасля таго, як урад у канцы ліпеня прыняў пастанову №744 «Аб аплаце працы работнікаў», згодна з якой звязаў павелічэнне заробкаў на дзяржпрадпрыемствах з тэмпамі росту прадукцыйнасці працы.

У адпаведнасці з пастановай рост сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у дзяржарганізацыях дапускаецца толькі пры ўмове апераджальнага росту прадукцыйнасці працы. Пры невыкананні гэтай умовы фонд зарплаты за справаздачны месяц памяншаецца да памеру, які забяспечвае суадносіны росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы не менш 1,0.

У афіцыйным каментары Мінпрацы і сацабароны да дакумента адзначалася: пастанова закліканая «нацэліць арганізацыі не толькі на вытворчасць прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, але і на іх рэалізацыю, што будзе садзейнічаць зніжэнню складскіх запасаў і росту даходаў арганізацый». «У сувязі з гэтым у якасці паказчыка пры вызначэнні прадукцыйнасці працы ў арганізацыях вызначана выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг на аднаго сярэднеспісачнага работніка», - гаварылася ў каментары ведамства.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках