5 траўня 2024, Нядзеля, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Час паездкі паміж Менскам і Вільняй скароціцца да двух гадзін

4
Час паездкі паміж Менскам і Вільняй скароціцца да двух гадзін

Да канца 2015-га паміж Менскам і Вільняй будуць хадзіць двухпавярховыя цягнікі, а час паездкі скароціцца да двух гадзін.

У хуткім часе паміж двума сталіцамі будуць курсіраваць двухпавярховыя электрацягнікі класа 575. Тэндэр на пастаўку трох такіх цягнікоў для літоўскага нацыянальнага аператара LG выйграў чэшскі вытворца Škoda Vagonka, паведамляе Railway Gazette.

LG і БЧ плануюць, што дзякуючы новым цягнікам і электрыфікацыі ўчастка час у шляху паміж Менскам і Вільняй скароціцца на 30 хвілін: з двух з паловай да дзвюх гадзін. Электрыфікацыю калідора плануюць скончыць да канца 2015 года, піша onliner.by.

Двухпавярховыя электрацягнікі класа 575 літоўскі аператар замовіў спецыяльна для выкарыстання паміж Менскам і Вільняй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках