4 траўня 2024, Субота, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор просіць асудзіць экс-гендырэктара «Барысаўдрэва» да 6 гадоў калоніі

23
Пракурор просіць асудзіць экс-гендырэктара «Барысаўдрэва» да 6 гадоў калоніі

Завяршылася судовае следства ў справе ў дачыненні да Уладзіміра Мальцава.

Да шасці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму просіць пракурор прысудзіць былога генеральнага дырэктара ААТ «Барысаўдрэў» Уладзіміра Мальцава. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, кіраўнік «Барысаўдрэва» (абвінавачваецца паводле ч.3 арт.424 КК злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), якая прадугледжвае пакаранне ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Адзначым, што ў звароце да суду дзяржабвінаваўца Алена Піліповіч не згадала абвінавачванне Мальцаву ў нанясенні шкоды ў 17 млрд рублёў і не патрабавала прымяніць у дачыненні да падсуднага канфіскацыю маёмасці.

Цяпер у судзе абвешчаны перапынак, пасля якога выступіць абаронца Мальцава адвакат Зміцер Гарачка, а затым з апошнім словам - падсудны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках