5 траўня 2024, Нядзеля, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста арыштавалі на 7 дзён за заклік спыніць Пуціна

7
Актывіста арыштавалі на 7 дзён за заклік спыніць Пуціна

Актывіст «Альтэрнатывы» Аляксей Шубара прысуджаны да сямі дзён адміністрацыйнага арышту.

Суд Цэнтральнага раёна Менска 15 снежня прызнаў актывіста грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» (Латвія) Аляксея Шубару вінаватым паводле арт.23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і прысудзіў яго да сямі дзён адміністрацыйнага арышту. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратарка «Альтэрнатывы» Вольга Бурневіч.

Нагадаем, ўдзень 12 снежня Шубара наважыў правесці адзіночны пікет супраць палітыкі расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна каля выхаду са станцыі метро «Купалаўская». Актывіст трымаў у руках плакат з надпісам «Людзі, трэба тэрмінова спыніць Пуціна! Не дапусцім III сусветнай вайны!». На плячах у яго быў бел-чырвона-белы сцяг.

Сваёй акцыяй актывіст хацеў выказацца супраць палітыкі Крамля ў частцы правакавання, як ён мяркуе, вайсковага канфлікту ва Украіне.

Праз 10 хвілін пасля пачатку пікета да актывіста пад'ехаў мікрааўтобус, з якога выйшлі супрацоўнікі міліцэйскага спецназа. Апазіцыянера затрымалі і павезлі ў Цэнтральнае РУУС Менска.

За дзень да гэтага інцыдэнту супрацоўнікі міліцыі мелі намер накіраваць у сталічны Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў лідара «Альтэрнатывы Алега Корбана, аднак там не выявілася свабодных месцаў. Яшчэ ў жніўні гэтага года суд Фрунзенскага раёна Менска асудзіў Корбана на 10 дзён адміністрацыйнага арышту паводле арт.17.1 КаАП (дробнае хуліганства), аднак адбываць пакаранне апазіцыйнага актывіста так і не накіравалі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках