5 траўня 2024, Нядзеля, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Дзяшчыца: Расея настроена рашуча, і гутаркамі сітуацыю не развязаць

5
Андрэй Дзяшчыца: Расея настроена рашуча, і гутаркамі сітуацыю не развязаць

Калі не даць яшчэ больш магутны адпор Крамлю, гэта развяжа Пуціну рукі.

Сёння ў Варшаве праходзіць дзясяты ўсходнееўрапейскі форум PAUCI «трансатлантычная супольнасць супраць Еўразіі - новыя выклікі і магчымасці». Амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзяшчыца распавёў пра рэакцыю заходняга свету на агрэсію ў дачыненні да Крыму і пра наступствы гэтай агрэсіі, якая перарасла ў сапраўдную вайну на Усходзе Украіны, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

«Для нас усіх тое, што адбылося ў Крыме, было шокам. Мы не маглі сабе нават уявіць, што ў XXI стагоддзі наша краіна-сусед адрэагуе ваенным уварваннем на змену ўрада ў нашай краіне. Аднак гэта быў шок не толькі для нас, але яшчэ і для Захаду, і для Штатаў. Ніхто не быў гатовы да таго, каб даць Украіне рэцэпт, як неабходна на такую агрэсію рэагаваць. І змены ў паводзінах і замежнай палітыцы Еўразвяза адбыліся тады, калі стала зразумела, што Расея настроена вельмі рашуча, каб пайсці далей. І невядома, дзе яна спыніцца!

Спадзяюся, што гэтыя змены ў галовах лідараў Еўразвяза сапраўды прывядуць да цвёрдага ўсведамлення таго, што цяпер неабходна і прымаць дыпламатычныя меры, і ўводзіць санкцыі, каб Расею не толькі спыніць, але і каб яна адступіла з занятых пазіцый - каб яна вярнула Крым. Цяпер мы ўжо пачынаем прывыкаць да таго, што Крым - гэта частка Расеі, бо яго захапілі і пра гэта ўсе змоўклі. Таму вельмі важна, каб санкцыі былі яшчэ больш строгімі, бо Расея парушыла ўсе міжнародныя законы і прынцыпы, інакш Расеі мы развяжам рукі і яна будзе рабіць, што захоча.

Натуральна, хочацца, каб гэты канфлікт развязаўся мірным шляхам, але мне здаецца што размовамі сітуацыю тут не змяніць. Таму трэба разгледзець усе магчымасці: пастаўкі зброі, калі спатрэбіцца, а таксама дыпламатычны ціск і ўзмацненне санкцый. Мы хочам, каб гэта адбылося як мага хутчэй, але мы разлічваем перш за ўсё самі на сябе. Аднак я мяркую, што гэта павінна быць справай усіх тых, хто выступае за мірнае суіснаванне на еўрапейскім кантыненце. Без гэтага мы не пераможам», - сказаў ён.

Андрэй Дзешчыца - украінскі дыпламат, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў рэспубліцы Польшча, выконваючы абавязкі Міністра замежных спраў Украіны з 27 лютага па 19 чэрвеня 2014 года. Займаў таксама пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Украіны ў Фінляндыі і Ісландыі. У 1999-2001 быў старэйшым каардынатарам праграмы PAUCI (Польска-украінска-амерыканская ініцыятыва аб супрацоўніцтве). У студзені - снежні 2013 - спецыяльных прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па ўрэгуляванні канфліктаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках