5 траўня 2024, Нядзеля, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу рэктара Інстытута культуры Беларусі перадалі ў суд

2
Справу рэктара Інстытута культуры Беларусі перадалі ў суд

Следчы камітэт завяршыў расследаванне і перадаў у пракуратуру справу рэктара «Інстытут культуры Беларусі» Кастуся Рэмішэўскага.

Усяго следчымі высветленыя чатыры эпізоды хабарніцтва з боку рэктара інстытута. Паводле звестак СК, абвінавачаны браў грошы за прадстаўленне ў карыстанне памяшканняў Інстытута культуры без дакументальнага афармлення. Прасцей кажучы, рэктар здаваў памяшканні ў арэнду, а плату браў гатоўкай сабе ў кішэню. Зрэшты, не заўсёды гатоўкай. Так высветлена, што адзін раз яму ў якасці хабару прынеслі тэлевізар коштам больш за 4 млн рублёў, піша «Ежедневник».

Пры атрыманні чарговай такой платы ў памеры 2 тысяч даляраў, Канстанцін Рэмішэўскі і быў затрыманы супрацоўнікамі УБЭП ГУУС Менгарвыканкама і змешчаны пад арышт. Там ён і знаходзіцца з чэрвеня 2014 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках