5 траўня 2024, Нядзеля, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Беларусы павінны скупіць усю Расею

25
Леанід Заіка: Беларусы павінны скупіць усю Расею

Сапраўдны бонус для беларусаў - новы «Ленд Крузер Прада» за 30 тысяч даляраў з Масквы і кватэры з выглядам на мора ў Калінінградзе за $19 тысяч.

Беларусь спадзяецца ў 2015 годзе купляць прыродны газ у Расеі па кошце 154-155 даляраў за тысячу кубаметраў. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні беларускага ўрада Уладзімір Сямашка. Калі гэта сапраўды атрымаецца, то зніжка параўнальна з 2014 годам складзе 14-13 даляраў на тысячу кубоў, бо ў гэтым годзе за такую колькасць газу Беларусь выплачвае 168 даляраў.

Сямашка таксама кажа, што новы кантракт можа быць падпісаны на працягу гэтага тыдня. Прычым дакумент будзе дзейнічаць не адзін, а цэлых тры гады.

«Такія надзеі цалкам абгрунтаваныя», - кажа «Радыё Свабода» кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

- У свой час «Газпром» доўга думаў над тым, як знайсці ўніверсальную формулу для кошту газу. Не ведаю, якому экспэрту прыйшла ў галаву такая ідэя, але кошт газу «прывязаны» да кошту нафты. Цяпер, калі кошты нафты моцна абрынуліся, мы маем поўнае права патрабаваць зніжэння кошту газу. І, дарэчы, 155 даляраў, - не такая ўжо і вялікая цана. Тыя ж амерыканцы прадаюць газ за 99 даляраў.

А я, як чалавек, які ўжо даволі шмат пажыў, памятаю часы, калі тысяча кубоў у месцы здабычы газу каштавала ўсяго 15 даляраў. І было гэта ў пачатку 90-х гадоў. Больш за тое, усе ўжо забыліся аб кампаніі «Ітэра» і пра яе кіраўніка Макарава. А ён жа калісьці купляў у туркменаў газ усяго за 4 даляры.

Я думаю, і сёння «чырвоная цана» тысячы кубоў - 20 даляраў. І толькі калі Мілер (кіраўнік «Газпрому») будзе купляць залатыя ўнітазы, то тады трэба драць з пакупнікоў па 30 даляраў. А то 150-160!? А куды ж дзецца? Пасадзілі расейцы ўсіх на газавую іголку - і смяюцца, задаволеныя.

- Але калі вярнуцца да рэалій, то бонус у 13-14 даляраў на адной тысячы кубоў (а купляе звычайна 20-22 мільёнаў кубоў у год) выглядае таксама даволі вялікім. Ці не так? Мы з вамі можам цяпер гэта лёгка падлічыць.

- Не марнуйце дарма час. Па-першае, бонус ёсць ужо даўно, бо Расея не першы год прадае нам газ па льготных цэнах. Па-другое, ні вы, ні я, ні ніхто іншы са звычайных грамадзян гэтых грошай не ўбачыць. Яны дзесьці «растануць».

А сапраўдны бонус для беларусаў - гэта новы «Ленд Крузер Прада» за 30 тысяч баксаў у маскоўскіх крамах. Бонус для беларусаў - і аўтамабіль за 10 тысяч даляраў, якія раней каштавалі 18 тысяч, у тых жа маскоўскіх крамах. Бонус для беларусаў - і кватэры з выглядам на мора ў Калінінградзе коштам 19 тысяч даляраў. Скажыце, кватэра з выглядам на мора за 20 тысяч баксаў - гэта дорага для беларусаў?

Цяпер кошты ў Расеі такія, што беларусы павінны яе цалкам расцягнуць, раскупіць. Такой магчымасці ў нас ніколі раней не было.

Я вось купіў у родным горадзе Калінінградзе свіную выразку па 5 даляраў за кілаграм. А калі праз 10 гадзін зайшоў у менскую краму і ўбачыў такое ж мяса па 10 даляраў, ды яшчэ па нейкай акцыі са зніжкай, я ледзь не ўпаў ад смеху.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках