5 траўня 2024, Нядзеля, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка едзе ў Польшчу

1
Парашэнка едзе ў Польшчу

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка наведае месца дыслакацыі ўкраінска-польска-літоўскай брыгады ў Польшчы.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Чалы паведаміў, якія пытанні Пётр Парашэнка плануе абмяркоўваць падчас свайго афіцыйнага візіту ў Польшчу, піша ЛІГАБізнесІнформ.

"Я магу праанансаваць, што плануецца магчымае наведванне прэзідэнтам Украіны месца дыслакацыі ўкраінска-польска-літоўскай брыгады", - сказаў ён.

Таксама, са слоў Чалага, падчас візіту плануюцца рашэнні аб міжнародным прымежным руху, у прыватнасці, адносна павелічэння колькасці населеных пунктаў, якія ўваходзяць у сферу дзеяння малога прымежнага руху. Таксама плануецца рашэнне аб дачы магчымасці ўкраінскім студэнтам атрымліваць адукацыю ў Польшчы.

Плануецца шэраг рашэнняў аб адаптацыі ўкраінскай інфраструктуры да еўрастандартаў. Чалы адзначыў, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе аб інавацыйных і інвестыцыйных мерапрыемствах з улікам польскага вопыту. Таксама плануецца падпісаць мемарандум аб падтрымцы рэформы мясцовага самакіравання ва Украіне.

Нагадаем, паводле звестак МЗС, візіт Парашэнкі ў Польшчу быў запланаваны на 17-18 снежня.

Фота: AP/Sergei Grits

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках