5 траўня 2024, Нядзеля, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Skype асвоіў сінхронны пераклад галасавых званкоў

5

Skype запусціў тэставую версію функцыі Skype Translator.

Папулярны сэрвіс Skype запусціў тэставую версію функцыі Skype Translator, якая аўтаматычна перакладае размову на іншыя мовы падчас галасавых званкоў. Пра гэта «Ленте.ру» паведамілі ў прэс-службе Skype.

«Больш за дзесяцігоддзі Skype руйнаваў геаграфічныя бар'еры, каб забяспечваць аўдыё- і відэякамунікацыю. Выкарыстоўваючы інавацыі лабараторыі Microsoft Research, Skype скасоўвае яшчэ адзін бар'ер для камунікацый - мову, на якой гавораць людзі», - адзначаецца ў паведамленні сэрвісу.

Папярэдняя версія Skype Translator забяспечыць сінхронны пераклад размовы падчас галасавых званкоў пакуль толькі паміж дзвюма мовамі -гішпанскай і ангельскай. Акрамя таго, карыстальнікам Skype будзе даступны пераклад імгненных паведамленняў на больш за 40 моў. Каб пратэставаць функцыю ўжо цяпер, неабходна зарэгістравацца на сайце Skype Translator, выбраць пры рэгістрацыі гішпанскую мову і скарыстацца сэрвісам з прылады на платформе Windows 8.1.

На стартавай старонцы тэставай версіі сэрвісу руская паказаны сярод 12 моў, у якіх карыстальнік можа выказаць зацікаўленасць. У ліку іншых моў - арабская, кітайская, ангельская, французская, нямецкая, італійская, японская, карэйская, партугальская і гішпанская. Адпаведна, тыя 10 моў, што засталіся, акрамя ангельскай і гішпанскай - найбольш верагодныя наступныя кандыдаты на падтрымку ў Skype Translator.

Skype Translator выкарыстоўвае тэхналогіі распазнання размовы, аўтаматычнага перакладу і машыннага навучання. То бок, чым больш сэрвіс будзе выкарыстоўвацца, тым больш карэктна ён будзе працаваць. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, доўгатэрміновая мэта Skype - забяспечыць сінхронны пераклад размовы і паведамленняў на максімальна магчымым ліку моў і платформаў. На старонцы Skype Translator карыстальнікі могуць таксама пазначыць свае моўныя перавагі. Частату запытаў Skype абяцае ўлічыць пры запуску новых моў на сэрвісе.

Сэрвіс ўжо пратэставаны ў рэальных умовах. Дзве школы - адна ў Мексіцы, другая ў ЗША - паспрабавалі пагуляць у гульню-угадайку, прычым у першай школе дзеці казалі на гішпанскай, а ў другой - на ангельскай. Skype зняў гэты моўны бар'ер і дазволіў дзецям мець зносіны, не ведаючы мовы адзін аднаго.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках