5 траўня 2024, Нядзеля, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея размясціла ў Крыме ядзерную зброю

57
Расея размясціла ў Крыме ядзерную зброю

Сяргей Лаўроў пацвердзіў наяўнасць ядзернай зброі ў Крыме.

Пра гэта сказаў у інтэрв'ю "Інтэрфаксу" кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.

На пытанне, ці могуць Крым разглядаць як месца для размяшчэння расейскай ядзернай зброі, міністр замежных спраў РФ Лаўроў адказаў:

"Цяпер Крым стаў часткай дзяржавы, у адпаведнасці з Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі мае такую зброю".

"І дзяржава расейская мае, у адпаведнасці з міжнародным правам, усе падставы распараджацца сваім легітымным ядзерным арсеналам ў адпаведнасці са сваімі інтарэсамі і ў адпаведнасці са сваімі міжнародна-прававымі абавязацельствамі", - адзначыў міністр МЗС РФ.

Паводле ягоных слоў, Крым ніколі не быў "бяз'ядзернай зонай" у міжнародна-прававым сэнсе. "Ён быў часткай Украіны, якая з'яўляецца дзяржавай, што не мае ядзернай зброі", - адзначыў міністр.

"Тэрмін "бяз'ядзерная зона" ніколі да Крыму не прымяняўся. Гэта тэрмін, які характарызуе пэўную міжнародна-прававую дамоўленасць. Ёсць бяз'ядзерныя зоны ў Лацінскай Амерыцы, у Цэнтральнай Азіі, у Паўднёва-Усходняй Азіі", - заявіў Лаўроў.

Раней паведамлялася, што Расея перакідае ў Крым сродкі дастаўкі ядзернай зброі.

Нагадаем, Расея анексавала ўкраінскі Крым у сакавіку гэтага года. Гэты крок выклікаў ганьбаванне ў свеце.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках