5 траўня 2024, Нядзеля, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель стаў самай слабой валютай у свеце

55

Расейскі рубель устанавіў рэкорд дзённага падзення з 1999 года і стаў самай слабой валютай у свеце.

Панядзелак 15 снежня, стаў "чорным" для рубля - за дзень расейская нацыянальная валюта абрынулася больш чым на 8%, "Обозреватель".

Як паведамляе РБК, у тэмпах дэвальвацыі рубель да 15 снежня саступаў толькі грыўні: з пачатку гэтага года ён страціў у даляравым выражэнні амаль 40% свайго кошту, украінская валюта - 46%. Астатнія "слабыя" валюты - Сэдзі Ганы і аргенцінскі песа, якія ідуць следам, абясцэніліся ўсяго на чвэрць.

Пасля абвалу панядзелка сумарныя страты рубля з пачатку года склалі амаль 48%, што вывела яго ў лідары сусветнага падзення.

Максімальнае значэнне даляра падчас таргоў на Маскоўскай біржы, паводле звестак на 20:00 кіеўскага часу, склала 66,35 руб., еўра - 82,13 руб.

Акрамя таго, расейскі рубель у панядзелак паставіў рэкорд унутрыдзённага падзення з 1999 года.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на звесткі тэрмінала Bloomberg, папярэдні антырэкорд быў устаноўлены 31 сакавіка 1999 года, калі рубель на фоне глабальнага эканамічнага крызісу патаннеў да даляра на 6,43 рубля (з 20,62 да 27,05 рубля), да еўра - на 9,3 рубля (з 17,47 да 26,77 рубля).

Каціроўкі расейскіх кампаній імгненна абваліліся праз рэкордны абвал рубля.

Нагадаем, расейская нацыянальная валюта таннее ўслед за зніжэннем коштаў на нафту. Барэль маркі Brent на біржы ICE гандлюецца каля адзнакі 62,65 даляра.

У Дзярждуме ўжо задумаліся аб замене рубля новай валютай, якая б спыніла падзенне ў адносінах да даляра і еўра.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках