4 траўня 2024, Субота, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пусціла на свой рынак яшчэ два беларускія прадпрыемствы

3
Расея пусціла на свой рынак яшчэ два беларускія прадпрыемствы

З 15 снежня дазволены ўвоз у Расею прадукцыі ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат», а таксама ЗТАА «Белавежскія дэлікатэсы».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду.

Рассельгаснагляд палічыў магчымым зняць часовыя абмежаванні, грунтуючыся на папярэдніх выніках праверкі беларускіх прадпрыемстваў на адпаведнасць ветэрынарна-санітарным патрабаванням Мытнага саюза.

Раней Расея дазволіла аднавіць пастаўкі мясной прадукцыі з Жлобінскага, Гомельскага мясакамбінатаў і з Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Беларусі.

У лістападзе Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі прадукцыі больш за 20 беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў у сувязі з яе неадпаведнасцю нормам заканадаўства РФ і Мытнага саюза.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках