4 траўня 2024, Субота, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк РФ павышае ключавую стаўку да 17% гадавых

11
Цэнтрабанк РФ павышае ключавую стаўку да 17% гадавых

Цэнтральны банк Расеі павышае ключавую стаўку да 17% гадавых з 16 снежня 2014 года.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце рэгулятара, піша gazeta.ru.

«Крэдыты, забяспечаныя нерыначнымі актывамі або паручальніцтвам, на тэрмін ад 2 да 549 дзён з 16 снежня 2014 будуць давацца па плывучай адсоткавай стаўцы, устаноўленай на ўзроўні ключавой стаўкі Банка Расеі, павялічанай на 1,75 а.п. (раней гэтыя крэдыты на тэрмін ад 2 да 90 дзён падаваліся па фіксаванай стаўцы)», - гаворыцца ў паведамленні.

Максімальны аб'ём надавання сродкаў на аўкцыёнах РЭПО, у сваю чаргу, павялічаць да $5 млрд.

У Цэнтрабанку адзначаюць, што гэтая пастанова звязаная з «неабходнасцю абмежаваць істотна ўзрослыя ў апошні час дэвальвацыйныя і інфляцыйныя рызыкі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках