4 траўня 2024, Субота, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Забароненую» локшыну з РФ можна купіць у менскіх крамах

4
«Забароненую» локшыну з РФ можна купіць у менскіх крамах

Забароненую расейскую локшыну можна вольна купіць у цэнтры Менска.

Галоўны санітарны лекар Беларусі Ігар Гаеўскі з пятніцы забараніў увозіць у краіну расейскую локшыну хуткага прыгатавання «Біг-Ланч», «Залатая локшына» і «Лагман па-дунганскі». Згодна з пастановай №60 локшына не адпавядае беларускім санітарным нормам і правілам. Таксама ў ёй выявілі неадпаведнасць тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Цяпер да асобага распараджэння галоўнага санітарнага лекара локшыну ў Беларусь увозіць забаронена. Больш за тое, прадукцыю з прылаўкаў у тэрміновым парадку павінны былі прыбраць. У некаторых крамах так і зрабілі. Але калі журналісты прайшліся ў панядзелак па прадуктовых крамах у цэнтры Менска, высветлілася, што знайсці забаронены прадукт не так ужо і складана.

- Мы нічога не чулі пра забарону. Дзіўна, але нам ніякіх дакументаў не прыйшло, - здзівілася касір крамы недалёка ад плошчы Перамогі. - Локшыну гэтую рабацягі бяруць. Яна зручная - адразу ў слоічку.

Акрамя локшыны з 12 снежня ў Беларусь забаранілі ўвоз расейскай молатай кавы «Мока». У ёй выявілі перавышэнне афлактосіна В1. Пры трапленні вялікай колькасці гэтага рэчыва ў арганізм смерць наступае цягам дня. Забаранілі ўвозіць у Беларусь і літоўскі вінны газаваны напой Bosca Anniversary.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках