4 траўня 2024, Субота, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слонімскім раёне выкладчык браў хабар саляркай і салам

11
У Слонімскім раёне выкладчык браў хабар саляркай і салам

Гаворка ідзе пра восем фактаў атрымання хабараў.

Аператыўнікамі ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Слонімскага раённага аддзела міліцыі выяўленая серыя хабарніцтва, учыненая выкладчыкам адной з навучальных устаноў раёна.

Як паведамілі charter97.org ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама, мужчына, які адпрацаваў у сістэме адукацыі больш за сорак гадоў, «на фінішы працоўнай дзейнасці даў слабіну, дазволіўшы сабе прымаць ад вучняў матэрыяльныя каштоўнасці за дапамогу ў пераздачы залікаў і лабараторных работ».

На сёння размова ідзе пра восем фактаў атрымання хабараў. Падазраваны, мужчына 1950 года нараджэння, спецыяльна вучняў «не валіў», «а здабываў выгаду толькі з тых, хто не мог здаць экзамен ці залік. У многіх на коне стаяла стыпендыя, якой магло не быць праз дрэнныя вынікі у вучобе.

«Спагадлівыя вучні неслі свайму выратавальніку ўсё што маглі: хтосьці перадаў каністру саляркі, хтосьці мяшок камбікорму, хтосьці прэзентаваў каньяк за чатырыста тысяч рублёў... У адным з эпізодаў студэнт закрыў праблемнае пытанне за паўкілаграма масла і паўтара кілаграма тварагу. Варта адзначыць, што падазраваны за свае паслугі ніколі не браў грошай, што ніяк не палягчае сітуацыю, у якую мужчына (цяпер ужо пенсіянер) сам сябе паставіў», - гаворыцца ў паведамленні УУС.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках