4 траўня 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці падалье дэвальвацыя бензіну ў агонь гандлёвай вайны паміж Беларуссю і Расеяй?

4
Ці падалье дэвальвацыя бензіну ў агонь гандлёвай вайны паміж Беларуссю і Расеяй?

Ці прымусяць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы экспартаваць бензін на расейскі рынак сабе ў страту?

Калі расейскі рубель і далей будзе гэтак жа імкліва падаць, то ў 2015 годзе беларускім вытворцам будзе нявыгадна экспартаваць бензін у РФ, піша «Заўтра тваёй краіны».

- Налета мы звязаныя абавязаннямі паставіць на расейскі рынак цягам года 1,8 мільёна тон бензіну. Да рэзкай дэвальвацыі расейскай валюты мы не бачылі асаблівых праблем з выкананнем гэтага абавязання. Цяпер з'явілася занепакоенасць, паколькі такія пастаўкі могуць апынуцца стратнымі, - паведаміла агенцтву ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў профільнай установе.

Якія наступствы можа мець для афіцыйнага Менска адмова ад гэтых абавязанняў?

Яўген Прэйгерман: Расея таксама можа перагледзець свае абавязанні

- Узамен на атрыманне ў 2015 годзе 23 мільёнаў тон нафты, а таксама на згоду Масквы пакінуць беларускаму бюджэту экспартныя нафтавыя пошліны, наша краіна абавязалася паставіць на расейскі рынак 1,8 мільёна тон бензінаў, - нагадвае дырэктар па даследаваннях Ліберальнага клуба Яўген Прэйгерман. - Згодна з гэтай дамоўленасцю, калі Беларусь паменшыць аб'ёмы экспарту бензіну, то і Расея можа перагледзець свае абавязанні.

Са слоў эксперта, Беларусь і раней не заўсёды выконвала свае бензінавыя абавязанні перад Расеяй, але Масква глядзела на гэта скрозь пальцы. Аднак цяпер, улічваючы бонусы, якія Менск выгандляваў за ратыфікацыю дакументаў аб стварэнні ЕАЭС, Крэмль можа апынуцца больш прынцыповым у адстойванні сваіх інтарэсаў.

Хоць, як мяркуе аналітык, пры ўсёй сваёй моцы, агрэсіўнай рыторыцы і нават вайсковых дзеяннях, якія адбываюцца ва Украіне, Крэмль усё роўна абмежаваны ў магчымасцях дыктаваць свае ўмовы.

- Расея валодае толькі адным інтэграцыйным стымулам - энергарэсурсамі, якія мы атрымліваем. Невядома, колькі будзе доўжыцца падзенне коштаў нафты, як будуць далей дзейнічаць санкцыі, што будзе з расейскай эканомікай. Цяпер у Масквы не тое становішча, каб гаварыць з Менскам з пазіцыі сілы. Таму бакі паспрабуюць знайсці нейкі кампраміс. Але наступны год будзе вельмі нервовым ва ўзаемаадносінах паміж саюзнікамі, - прагназуе Яўген Прэйгерман.

Леў Марголін: Спадзяюся, да перакрыцця нафтаправодаў справа не дойдзе

Эканаміст Леў Марголін не выключае імавернасць узнікнення бензінавай вайны паміж Беларуссю і Расеяй.

- Мы плацім за расейскую нафту паводле фіксаваных коштах у далярах. У сваю чаргу, расейцы хочуць, каб бензін, які пастаўляецца, быў не даражэйшы, чым у іх саміх. Вось тут могуць узнікнуць супярэчнасці, таму што, калі нам вызначаць кошт 25 расейскіх рублёў за літр, то нашым нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам гэта можа нанесці досыць сур'ёзныя страты. Па гэтай прычыне і можа разгарэцца бензінавая вайна, - мяркуе суразмоўца.

На ягоную думку, налета Расея абавязкова будзе збіваць кошт беларускага бензіну.

- Расейскае кіраўніцтва можа сказаць беларускім калегам: мы пакінулі вам у бюджэт цалкам нафтавыя пошліны, таму будзьце добрыя кампенсуйце сваім вытворцам, хай яны пастаўляюць нам бензін па тых жа коштах, што і расейскія НПЗ. Тым больш, што нафта таннее, і ў Расеі ўжо раздадзеныя даручэнні антыманапольнаму камітэту разабрацца, чаму не таннее бензін. Я не думаю, што ў гэтых умовах расейцы пойдуць на куплю дарагога беларускага бензіну, - мяркуе эканаміст.

У выпадку адмовы Беларусі пастаўляць Расеі бензін у абумоўленых аб'ёмах, са слоў аналітыка, Масква можа заняць досыць жорсткую пазіцыю. Эканаміст не выключае, што Крэмль можа выкарыстоўваць у якасці аргументу нафтавы вентыль.

- Ва ўмовах бензінавай вайны Крэмль і нафтавы кранік можа перакрыць. За ім не заржавее. Усё будзе дыктавацца логікай развіцця падзей. Аднак, спадзяюся, што бакі паспрабуюць знайсці мірныя варыянты, і да перакрыцця нафтаправодаў справа не дойдзе, - адзначае Леў Марголін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках