4 траўня 2024, Субота, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка сёння прадставіць новага сакратара РНБА

Парашэнка сёння прадставіць новага сакратара РНБА

Паводле папярэдняй інфармацыі, ім стане былы спікер Рады Аляксандр Турчынаў.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сёння прадставіць новага сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. Пра гэта ЛІГАБізнесІнформ паведамілі ў прэс-службе адміністрацыі прэзідэнта, не ўдакладніўшы імя новага кіраўніка РНБА.

Адзначым, што на сайце кіраўніка дзяржавы загад аб прызначэнні новага сакратара РНБА пакуль адсутнічае.

Раней дасведчаная крыніца паведаміла, што новым сакратаром РНБА стане народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, кіраўнік фракцыі Народны фронт, былы в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў.

Нагадаем, крэсла сакратара РНБА застаецца вакантным ужо некалькі месяцаў з моманту адстаўкі з пасады Андрэя Парубія.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках