4 траўня 2024, Субота, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыка Святлану Куль-Сяльверставу звальняюць з Гарадзенскага ўніверсітэта

12
Гісторыка Святлану Куль-Сяльверставу звальняюць з Гарадзенскага ўніверсітэта

З доктарам гістарычных навук Святланай Куль-Сяльверставай не прадоўжылі кантракт праз «малую публікатарскую дзейнасці».

Хоць, за апошнія пяць гадоў выходзіць ужо чацвёртая яе кніга, паведамляе «Белсат».

Папярэдні кантракт з Куль-Сяльверставай сканчаецца 29 снежня. У якасці афіцыйнай прычыны яе звальнення называюць няпоўную адпаведнасць пасады, падставай для якой стала малая публікатарская дзейнасць. Летась гісторык працавала на паўтары стаўкі. Сёлета свядома пайшла на 0,25.

«Кажуць, не адпавядаю. Гэта радуе. Цяпер адпавядаць універсітэту ў Горадні - сорамна. Там быў такая вар’ятня і гулаг, што звычайнаму чалавеку не вытрымаць. Выкладчыкі былі як рабы ў адміністрацыі, дзікая бюракратыя і непавага да навукі. Гэта адбывалася менавіта апошнія два гады, пасля таго як сышоў Ярмусік з дэканства, стала зусім невыносна. За працу ў гэтым універсітэце не трымалася - гэта ўжо не мой універсітэт. Тое, што стваралася 35 гадоў, знішчылі за тры гады», - распавяла Святлана Куль-Сяльверстава.

Яна чытала курс беларускага скорапісу і беларускай гістарычнай храналогіі. У апошнія месяцы кансультавала калегу, перадаючы яму свае веды. Мяркуе, што перадала.

Святлана Куль-Сяльверстава ўжо шэсць гадоў працуе ў Беластоку на факультэце кіравання Політэхнічнай Акадэміі.

Па-польску чытае гісторыю архітэктуры і мастацтва, гісторыю культуры, два невялікіх курсы, звязаных з эканомікай турызму, кіруе магістрантамі. Запэўнівае, што на жыццё ёй хапае. Кажа, галоўнае, каб хапіла на кнігі паэзіі, якія яна выдае за свае сродкі.

«Нарэшце свабода! Я зноў пачну пісаць вершы. Яны заўсёды са мной. Увесну выйдзе новая кніга паэзіі», - не хавае яна надзей на будучыню.

Нядаўна Куль-Сяльверстава аддала ў друк манаграфію «Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці ды сучаснасці». Гэта першая кніга па гістарычнай храналогіі ў беларускай гістарыяграфіі. Вучоная цікавіцца тэмай часу.

Наступная кніга, над якой яна працуе разам з калегам Андрэем Кіштымавым, тычыцца «гадзіннікаў ды гадзінаў».

Сёлета гісторык дасягнула пенсійнага ўзросту, але спадзяецца дапрацаваць у Беластоцкай Акадэміі да «польскай пенсіі». У перспектыве плануе заняцца вывучэннем гістарычнай метралогіі.

Пад звальнення раней трапілі многія іншыя выкладчыкі Гарадзенскага ўніверсітэта, сярод якіх Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Андрэй Чарнякевіч, Ігар Кузьмініч, Вольга Сабалеўская.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках