4 траўня 2024, Субота, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр знакаміты беларускі гітарыст Уладзімір Угольнік

8
Памёр знакаміты беларускі гітарыст Уладзімір Угольнік

У музыкі на 61-м годзе жыцця раптоўна адарваўся тромб.

Вечарам 15 снежня на 61-м годзе жыцця нечакана памёр знакаміты беларускі гітарыст Уладзімір Угольнік. Апошнія два тыдні ён лячыў сэрца ў 9-й бальніцы Менска і ягоны стан не выклікаў боязі. Ужо 17 снежня Уладзімір планаваў выйсці на працу. Але раптам у музыкі адарваўся тромб і лекары не змаглі яго выратаваць, паведамляе «Еўрарадыё».

«Я яшчэ не ўсвядоміў гэтую страту, гэта проста жахліва, - кажа гітарыст Генадзь Старыкаў, які разам з Уладзімірам граў у дуэце «Старик и Угол» - У апошні час ён вельмі шмат працаваў. Пасля таго, як ягоная жонка перанесла цяжкі інсульт, ён пачаў працаваць за дваіх, так бы мовіць, араць. Тым не менш гэта вельмі сумная і жудасная навіна, якая пацвярджае, што музыкі на нашай тэрыторыі, на жаль, жывуць вельмі мала. Царства яму нябеснае! Гэта абсалютна жахлівая навіна».

Месца і час пахавання Уладзіміра Угольнікава пакуль вызначаюць. Хутчэй за ўсё, развітанне са знакамітым музыкам адбудзецца ў Дзяржаўным універсітэце культуры, дзе ён выкладаў.

Уладзімір Угольнік нарадзіўся 15 ліпеня 1953 гады ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут культуры па класе гітары. Музыка працаваў з Віктарам Вуячічам, у ансамблі «Верасы», у аркестры Беларускага цырка, у аркестрах Praha Цырк Цэнтр і Cyrk Peniny ў Польшчы, музычным рэдактарам менскага тэатра «Хрыстафор», з'яўляўся дацэнтам кафедры эстраднага мастацтва БДУКМ, дзе выкладаў гітару. Акрамя таго пісаў музыку для тэатраў, тэлевізіі, радыё, фільмаў, рэкламных ролікаў. Але на пласцінках былі выдадзеныя толькі два альбомы «Дзённыя сны» (1998) і «Шчырых рок-н-рол» (2005), запісаныя ў дуэце з Таццянай Каненкавай. Уладзімір Угольнік з'яўляўся частым госцем разнастайных джазавых і рок-фэстаў у Беларусі, Расеі, Літве, Польшчы, Латвіі і іншых краінах і граў сольныя канцэрты аўтарскай музыкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках